Літаратура22

Сяргей Абламейка: Я напісаў кніжку, якой мне асабіста не хапала ў беларускай літаратуры

6 лютага ў Галерэі «Ў» у межах моўных курсаў «Мова нанова» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Дом літаратара. Пісьменьніцкія гісторыі». Гэта 15 кароткіх апавяданьняў пра пісьменьнікаў. На прэзэнтацыі выступяць Міхась Скобла, Ірына Дубянецкая, Зьміцер Бартосік.

«Цяпер у літаратуры модна пісаць раманы і аповесьці. А апавяданьні, як мне здаецца, нямодныя. А я нямодна люблю пісаць апавяданьні і чытаць апавяданьні.

На мой погляд, цяпер час якраз на кароткія формы. Цяпер людзі пішуць кароткія пасты ў «Фэйсбуку», чытаюць гэтыя кароткія пасты, у сацыяльных сетках папулярныя кароткія відэа, кароткія кліпы. Такое ўражаньне, што літаратура таксама павінна адказаць кароткімі формамі на гэты трэнд.

Ну а зь іншага боку, літаратура — гэта справа густу. Хтосьці піша прыгожа, хтосьці піша аб прыгожым, а хтосьці ставіць вялікія мэты, шыфруючы іх у свае сюжэты. Я напісаў такую кніжку, выбраў простую мову і мінімум выяўленчых сродкаў. Частка гісторыяў нават ня маюць партрэтаў, я не апісваю іх. Для мяне галоўнае — расказаць гісторыю так, каб чытач зразумеў, пра што гэтая гісторыя насамрэч.

Некалі савецкія пісьменьнікі-фантасты браты Стругацкія, калі іх пыталі, дзе яны бяруць свае сюжэты і чаму яны пішуць менавіта тое, што пішуць, яны адказвалі: «Нам якраз гэтага не хапала. Хацелі прачытаць такую кніжку, а яе няма». Гэта значыць, што ім і самім было цікава гэта пісаць. І, як ні дзіўна, гэта і мая гісторыя. Я таксама пішу пра тое, што мне б самому было цікава прачытаць, чаго мне не хапала ў сучаснай беларускай літаратуры. З майго пункту гледжаньня, я напісаў кніжку, якой не хапала ў беларускай літаратуры. Гэта мой уласны ўзор сучаснай беларускай літаратуры».

Адно апавяданьне фантастычнае. Дзея адбываецца на Маскоўскіх могілках. Там удзельнічаюць усе пісьменьнікі, што там пахаваныя. І да іх прыйшлі Янка Купала і Якуб Колас з Вайсковых могілак. А там усе — і Іван Шамякін, і Міхась Лынькоў, і Васіль Быкаў, Іван Мележ, Піліп Пестрак, Фёдар Янкоўскі — там цэлы пантэон беларускай літаратуры», — распавядае Сяргей Абламейка.

Сама прэзэнтацыя, як паабяцаў аўтар, будзе таксама кароткай, як і ягоныя апавяданьні ў кнізе «Дом літаратара. Пісьменьніцкія гісторыі»:

«Гэта будзе міні-прэзэнтацыя, бліц-прэзэнтацыя: апавяданьні кароткія, цяпер час кароткіх формаў, бо ў людзям няма часу паўтары-дзьве гадзіны слухаць».

Прэзэнтацыя пачнецца 6 лютага а 18.30 ў Галерэі «Ў» (Менск, праспэкт Незалежнасьці, 37А).

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць