Грамадства5252

Шэндэровічу дазволілі выступіць у Мінску ўпершыню за 20 гадоў

Віктар Шэндэровіч

Вядомаму пісьменьніку-сатырыку, публіцысту і аднаму з найбольш пасьлядоўных крытыкаў палітычнага рэжыму Ўладзіміра Пуціна дазволілі правесьці канцэрт у Менску.

Як паведаміў Віктар Шэндэровіч у сваім «Фэйсбуку», яго пускаюць у Менск з канцэртам упершыню амаль за 20 гадоў. Паводле пісьменьніка, пасьведчаньне № 250 ад 1 лютага на права падрыхтоўкі і правядзеньня мерапрыемства выдадзена антрэпрэнэру Галоўным упраўленьнем ідэалёгіі, культуры і спраў моладзі Менгарвыканкаму. Канцэрт павінен адбыцца 25 траўня.

«Адліга ў іх. Яшчэ летась не ўзгаднілі мяне, а сёлета ўзгаднілі, на злосьць Пуціну. Здаецца, я пайшоў на рэшту з цаны на газ, але гэта не мая справа. 25 траўня, значыцца. Калі яны за гэты час ізноў не палюбяць адзін аднаго», —напісаў Шэндэровіч у Facebook.

Віктар Шэндэровіч вядомы жорсткай крытыкай палітыкі Ўладзіміра Пуціна, у тым ліку дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне. У жніўні 2014 году Шэндэровіч асабіста выходзіў на пікет у цэнтры Масквы з плякатам «Вайна з Украінай — ганьба і злачынства».

Праз сваю грамадзянскую пазыцыю Шэндэровіч стаў аб’ектам нападак афіцыёзнай расейскай прапаганды, а ягоныя канцэрты ў Расеі неаднойчы адмяняліся. У Беларусі, паводле яго, ён стаў пэрсонай нон-грата ў пачатку 2000-х, пасьля некаторых выпускаў праграмы «Лялькі», дзе ён у тым ліку высьмейваў Аляксандра Лукашэнку.

Каментары52

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны20

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны20

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць