Грамадства44

Наконт маршруту на «Чарнобыльскім шляху — 2017» яшчэ не вызначыліся

Традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях», якую дэмакратычныя сілы праводзяць 26 красавіка, у 2017 годзе пройдзе пад лозунгамі неадкладнага спынення будаўніцтва астравецкай АЭС.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч па выніках пасяджэння аргкамітэта па правядзенні мерапрыемства 15 лютага ў Мінску.

«Дамовіліся, што асноўны акцэнт падчас акцыі будзе рабіцца на патрабаваннях неадкладнага спынення будаўніцтва АЭС. Усе аргументы адносна асаблівасцяў рэактара, якасці пляцоўкі таксама важныя, але другарадныя. Асноўны кансалідуючы пасыл — спыненне будаўніцтва», — адзначыў ён.

Фармат і маршрут акцыі будзе вызначаны на пасяджэнні аргкамітэта. «Сёння прагучалі розныя меркаванні. У выніку вырашылі пачакаць да 17 сакавіка, калі можна будзе ацаніць пратэставы патэнцыял акцый супраць дэкрэта № 3 аб «дармаедах», правядзенне якіх намечана на 17 лютага і 15 сакавіка. З улікам таго, як пройдуць гэтыя акцыі, будзе прымацца канчатковае рашэнне і аб фармаце правядзення «Чарнобыльскага шляху», — паведаміў Янукевіч.

Акрамя таго, паводле яго слоў, 15 або 22 красавіка плануецца правядзенне канферэнцыі, прысвечанай тэме будаўніцтва АЭС, у тым ліку і з удзелам міжнародных экспертаў.

У склад аргкамітэта «Чарнобыльскага шляху», акрамя Партыі БНФ, таксама ўваходзяць Беларуская партыя «Зялёныя», рух «За Свабоду», Аб'яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кампанія «Еўрапейская Беларусь» і асобныя прадстаўнікі грамадскасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць21

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

Apple ў верасні збіраецца прэзентаваць першы складны айфон

Каля тысячы турыстаў загінулі ці зніклі без вестак у Непале і Кітаі пасля катастрафічных паводак2

«Не магу вызваліць палітзняволеных, але магу палепшыць жыццё аднаго чалавека». Беларуска расказала, як стала прыёмнай маці

Пенсіянерка распавяла, як пад відам супрацоўнікаў райвыканкама яе ледзь не аблапошылі махляры5

Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico23

Сель у Непале і Тыбеце: каля 1500 чалавек загінулі ці зніклі. Большасць з іх — турысты, сярод іх 53 украінцы1

У свеце ёсць медуза, якая можа жыць вечна2

Не атрымліваецца заснуць? Дапамагчы можа перасадка калу4

У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць21

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць