Свет

Ва Украіне завялі справу за перадачу Беларусі праграмы для вайсковых авіяцыйных трэнажораў

Ва Украіне распачалі крымінальную справу супраць грамадзяніна краіны, якога падазраюць у незаконнай перадачы Беларусі праграмнага забеспячэння для вайсковага авіяцыйнага трэнажора, піша «Радыё Свабода».

Украінскі транспартны самалёт Іл-76. Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com/UkraineNatoMission

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», украінец, абыходзячы санкцыйныя абмежаванні і парушаючы правілы міжнароднай перадачы тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння, перадаў беларускім партнёрам праграму для стацыянарнага комплекснага трэнажора «КТС-21М». Гэты трэнажор выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі пілотаў вайсковых самалётаў МіГ-29.

У справе могуць фігураваць некалькі грамадзян Украіны. Адзін з іх, паводле крыніцы, працуе ў Беларусі ў ЗАТ «Група вытворчых тэхналогій і авіяцыйнага машынабудавання «Аэрамаш», размешчаным у Мачулішчах пад Мінскам.

Прадпрыемства займаецца распрацоўкай, вытворчасцю, рамонтам і мадэрнізацыяй авіяцыйнай тэхнікі, а таксама стварэннем і абслугоўваннем авіяцыйных трэнажораў. На базе «КТС-21М» рыхтуюць пілотаў баявых самалётаў МіГ-29.

Украінскія следчыя лічаць, што перадача праграмнага забеспячэння адбылася не пазней за чэрвень 2025 года праз адзін з месенджараў. За перададзеную інфармацыю падазраваны, як мяркуецца, атрымаў 1000 даляраў.

Цяпер суд абмежаваў яго свабоду так званымі асабістымі абавязаннямі — мерай, падобнай да падпіскі аб нявыездзе.

Следства сцвярджае, што ўкраінец перадаў тэхналогію свайму былому калегу з Інстытута аўтаматызаваных сістэм Акадэміі навук Украіны. Раней падазраваны працаваў канструктарам электронных авіяцыйных трэнажораў. Ён удзельнічаў у распрацоўцы комплексаў для падрыхтоўкі экіпажаў вайсковых верталётаў Мі-8 і Мі-24, знішчальнікаў МіГ-29, а таксама транспартных самалётаў Іл-76.

Падчас ператрусаў у падазраванага канфіскавалі мабільныя тэлефоны і розныя электронныя носьбіты інфармацыі. Следчыя павінны высветліць, якія менавіта тэхналогіі былі перададзеныя Беларусі і хто яшчэ мог быць датычны да гэтай схемы.

Справа мае значэнне ў кантэксце вайсковага супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй. Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну беларускія ўлады дазволілі Расіі выкарыстоўваць беларускую вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору. Акрамя таго, беларускія прадпрыемствы ўдзельнічаюць у выкананні расійскіх вайсковых заказаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць