Расія і Беларусь пакуль не дасягнулі канчатковай дамоўленасці аб пастаўках у Беларусь нафты і газу, але зблізіліся ў падыходах і ўзгаднілі тэкст даклада па гэтым пытанні. Кіраўніцтву РФ даклад ўжо прадстаўлены, але рашэння пакуль няма, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка раней у чацвер паведаміў, што падрыхтаваны праект пратакола па пастаўках нафты і газу ў Беларусь; ён знаходзіцца на разглядзе расійскага боку і можа пабачыць свет на наступным тыдні.
«У нас канчатковай дамоўленасці няма, але, сапраўды, нашы бакі зблізіліся ў падыходах, і цяпер мы знаходзімся, скажам так, у стадыі дакладу кіраўніцтву. Бо засталіся моманты, якія патрабуюць рашэння кіраўніцтва краін», — сказаў Дварковіч.
«Мы ўзгаднілі тэкст, які будзе прадстаўлены кіраўніцтву Расіі і Беларусі. Але гэта не азначае, што бакі цалкам пагадзіліся з тэкстам, бо там засталіся ў гэтым тэксце пытанні, якія мы на сваім узроўні не маем паўнамоцтваў вырашыць», — дадаў ён.
Паводле яго, кіраўніцтву РФ даклад ужо прадстаўлены. «Ужо праінфармаваны, пакуль няма яшчэ рашэнняў», — сказаў Дварковіч.
Каментары