Улада2424

Карач патлумачыла, чаму «Наш дом» не ачоліў пратэсты ў Віцебску

Пасля незвычайна масавай акцыі пратэсту ў Віцебску паўсталі пытанні, чаму гараджанам давялося арганізоўвацца самім? Чаму на чале калоны не было апазіцыі?

Адна з галоўных апазіцыйных сіл, якая на слыху ў Віцебску, — «Наш дом» на чале з Вольгай Карач.

Як сказала «Нашай Ніве» сама Вольга, на пратэст яна не выйшла, бо была ў бальніцы — планавая шпіталізацыя. 

«Я, канечне, вельмі падтрымліваю людзей, якія патрабуюць адмены Дэкрэту №3, — сказала яна таксама. — Актывісты «Нашага дому» былі на акцыі, але сябе ў натоўпе не абазначалі, проста былі. Тут такі момант, што няма магчымасці займацца ўсім.. Наша арганізацыя з мінулага году працуе вельмі фокусна, мы з цяжкасцямі да гэтага прыйшлі, дарэчы, але ў нас цяпер ёсць дзве тэмы: дапамога жанчынам, на якіх цісне дзяржава, і праца з дэпутатамі па выкананні 10 нашых патрабаванняў. Гэта наш фокус, а ў іншых тэмах мы гатовыя дапамагаць проста як актывісты. А штосьці арганізоўваць самім? Не ведаю, мо далей сітуацыя і складзецца, што даведзецца займацца арганізацыяй, але пакуль…», — сказала Карач і дадала, што ў Маршаў ёсць арганізатары, у прыватнасці — Статкевіч і Лябедзька.

«Не хочацца, каб быў канфлікт інтарэсаў, каб хтосьці казаў, што вось, маўляў, я арганізоўваю, а тут хтосьці прыбіваецца», — падсумавала Карач.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць