Здарэнні

Пажар у пральні студэнцкага інтэрната ў Мінску: эвакуявалі 200 чалавек

Увечары 1 сакавіка ратавальнікі выязджалі на тушэнне пажару ў студэнцкі інтэрнат Акадэміі мастацтваў на вул. Сурганава. Пажар адбыўся ў пральні, прыйшлося эвакуяваць 200 жыхароў будынка, паведамляе tut.by са спасылкай на МНС.

Тут і ніжэй фота: МНС

Высветлілася, што ў пральні на першым паверсе загарэліся пасцельныя прыналежнасці. Да высвятлення прычын і ліквідацыі ўзгарання выратавальнікі эвакуявалі 200 чалавек. Усяго ў інтэрнаце пражываюць 242 чалавекі.

Ратавальнікі хутка ліквідавалі пажар. У выніку пашкоджаная маёмасць, керамічная плітка на сцяне, закуранае памяшканне.

Прычына пажару высвятляецца, разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомай асобай.

Намеснік начальніка МНС Мінска Віталь Дэмбоўскі адзначыў, што з пачатку года гэта ўжо не першы выпадак пажару ў інтэрнаце.

«Аналіз такіх пажараў паказвае, што прычына, як правіла, крыецца ў безгаспадарчасці, нядбайным стаўленні адказных асоб і адсутнасці належнага кантролю за выкананнем патрабаванняў бяспекі. Часта ўзгаранні адбываюцца праз трапленне незагашанай цыгарэты ў не прыбраную своечасова кучу смецця, ці загараецца няспраўная электраправодка ў месцах неналежнага складзіравання і захоўвання рэчаў», — распавёў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць