Як стала вядома «Нашай Ніве», два супрацоўнікі «Мінгарсвятла» сёння пацярпелі пры выкананні планавых работ на будынку Акадэміі кіравання пры прэзідэнце ў Мінску.
«Яны меліся працаваць, люлька іх падымала, але зламалася. Яны ўпалі разам з ёй. Папярэдняя версія — няспраўнасць механізма ў люльцы, цяпер тут працуе Следчы камітэт. Але абодва чалавекі ў нармальным стане — у аднаго пашкоджаны палец», — пракаментавалі ў Акадэміі кіравання.

Фота даслаў чытач
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары