Грамадства2121

Курэнне на прыпынках і дзіцячых пляцоўках плануюць цалкам забараніць

У Беларусі плануецца цалкам забараніць курэнне на прыпынках грамадскага транспарту, дзіцячых пляцоўках і пляжах, паведаміла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

Міністэрства аховы здароўя ініцыіравала ўнясенне змяненняў у дэкрэт нумар 28, дзякуючы якім намечаны чарговыя крокі ў барацьбе з тытунекурэннем. Для стварэння бездымнага асяроддзя прапануецца падзяліць месцы, у якіх забараняецца курэнне, на дзве катэгорыі: з поўнай забаронай і са спецыяльна прызначанымі для курэння месцамі.

Да месцаў, у якіх прапануецца ўстанавіць поўную забарону, аднесены прыпынкі грамадскага транспарту, пераходы метрапалітэна, дзіцячыя пляцоўкі, памяшканнi, занятыя арганізацыямі фізічнай культуры і спорту. У гэтым спісе таксама пляжы і ліфты. Прапануецца забараніць курэнне ў аўтамабілях і памяшканнях, калі ў іх прысутнічаюць дзеці да 14 гадоў. Да месц, у якіх курэнне забаронена за выключэннем спецыяльна створаных для гэтай мэты, прапануецца аднесці гандлёвыя аб'екты і рынкі, аб'екты бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання, памяшканні і тэрыторыі, занятыя дзяржорганамі, установамi адукацыi, арганiзацыямi культуры і аховы здароўя, арганізацыі, што аказваюць паслугі сувязі, сацыяльныя, банкаўскія, страхавыя, гасцінічныя і іншыя паслугі і г.д. Патрабаванні да спецыяльна прызначаных для курэння месц будуць устанаўлівацца Міністэрствам аховы здароўя і МНС.

Аб'екты, дзе курэнне тытунёвых вырабаў забаронена, плануецца абазначыць адпаведным знакам, патрабаванні да якога, а таксама парадку яго размяшчэння ўстановіць Міністэрства аховы здароўя.

Згодна з данымі апошніх сацыялагічных даследаванняў, у Беларусі курыць 27,9 працэнта дарослага насельніцтва, значная частка насельніцтва падвяргаецца пасіўнаму курэнню. Так, больш за палавіну апытаных вымушаныя знаходзіцца побач з курцамі ў розных месцах (дома, у гасцях, на рабоце і г.д.).

Каментары21

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць