Свет55

У Батумі адбыліся масавыя беспарадкі. Затрыманыя 40 чалавек

У Батумі (Грузія) адбыліся масавыя беспарадкі, паліцыя ўжыла спецсродкі для разгону дэманстрантаў.

Як паведамляе Радыё «Эхо Кавказа» - праект Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, вечарам 11 сакавіка ў Батумі адбыўся канфлікт паміж некалькімі кіроўцамі і супрацоўнікамі патрульнай паліцыі, што выпісала ім штраф.

Пяцёра кіроўцаў былі затрыманыя і дастаўлены ў аддзяленне паліцыі. Жыхары горада зладзілі стыхійны мітынг перад будынкам Галоўнага ўпраўлення паліцыі Батумі, у якім, як паведамляецца, прынялі ўдзел каля тысячы чалавек.

Удзельнікі акцыі пратэсту, паведамляе «Інтэрфакс», спрабавалі прарвацца ў будынак Галоўнага ўпраўлення паліцыі, але спецназ, ужыўшы слезацечны газ і гумовыя кулі, не дазволіў ім гэтага зрабіць. Дэманстранты таксама палілі шыны і смеццевыя бакі.

Міністр аховы здароўя Аджарыі Заале Мікеладзе, паведамляе РІА Навіны, распавёў, на працягу ночы ў батумскую клініку звярнуліся 33 пацярпелых, сярод іх 15 паліцыянтаў.

Прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Квірыкашвілі абвінаваціў у беспарадках у Батумі «дэструктыўныя сілы», якія, паводле яго слоў, «правакавалі іншых да здзяйснення актаў вандалізму, падбухторвалі да гвалту ў дачыненні да праваахоўных структур».

Каля 40 удзельнікаў беспарадкаў затрыманыя, паведаміў міністр унутраных спраў Грузіі Георгій Мгебрышвілі. «Усе асобы, якія прымалі ўдзел у беспарадках, былі іх арганізатарамі ў Батумі, будуць пакараныя па ўсёй строгасці закона», - падкрэсліў ён. Паліцыя, дадаў Мгебрышвілі, будзе ўжываць сілу ў выпадку паўтарэння беспарадкаў у Батумі або любым іншым рэгіёне Грузіі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе14

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы консул Беларусі ў Мілане стаў адным з менеджараў Алімпіяды

Непрыемныя хвіліны ў Брэсцкім тэатры: дзве глядачкі моцна пашкадавалі, што сфатаграфавалі жырандолю6

Сем'ям ветэранаў «СВА» плануюць зрабіць бясплатнай працэдуру ЭКА, бо мужчыны «не паспяваюць стаць бацькамі»3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?12

Сёння на Алімпіядзе выступяць дзве беларускі2

У Тамбоўскай вобласці дроны атакавалі машынабудаўнічы завод «Прагрэс», там робяць абсталяванне для ракет

Зяленскі: Ніякага прызначэння прэзідэнцкіх выбараў 24 лютага не будзе1

На волю выйшаў Сяргей Франчук — стрыечны брат Вадзіма Кабанчука2

Памёр 48‑гадовы акцёр Джэймс Ван Дэр Бік2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе14

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць