Улада1313

Сейм Польшчы адмовіўся даваць месца для правядзення канферэнцыі з удзелам Дзерманта і Шпакоўскага

Аляксей Дзермант (першы зьлева), Пётра Пятроўскі (другі зьлева), Аляксандар Шпакоўскі (першы справа).

17 сакавіка ў польскім Сэйме была заплянаваная канфэрэнцыя «Польшча—Беларусь. Супольная спадчына — супольная адказнасьць». Яе арганізатарамі выступілі эўраскептычныя партыі «Свабодныя і салідарныя» і «Адзінства народу».

Як стала вядома Свабодзе, увечары ў панядзелак ганаровы віцэ-сьпікер Сэйму Корнэль Маравецкі, прыняў рашэньне не праводзіць яе ў Сэйме.

Яшчэ ранкам, у высланай СМІ праграме, яго імя значылася сярод арганізатараў. Зь беларускага боку ў сустрэчы анансаваўся ўдзел праўладных палітолягаў Аляксея Дзерманта, Аляксандра Шпакоўскага і Пятра Пятроўскага.

Як распавёў Свабодзе гісторык Мікола Іваноў, які павінен быў мадэраваць сустрэчу, Корнэль Маравецкі першапачаткова ня быў азнаёмлены з біяграфіямі часткі ўдзельнікаў канфэрэнцыі.

Мікола Іваноў

Іваноў: Я таксама раней пра многіх ня меў паняцьця. Мне спачатку сказалі, што гэта маладыя навукоўцы. Потым я атрымаў пра гэтых людзей інфармацыю і цяпер маю разуменьне, хто гэта. Гэта вельмі правакацыйныя асобы. Я размаўляў з Корнэлем Маравецкім і ён таксама ня хоча мець з гэтым нічога супольнага. Таму ў Сэйме гэтая канфэрэнцыя не адбудзецца. На мае словы пра тое, што частка ўдзельнікаў гэта «агенты Расеі», арганізатар канфэрэнцыі адказаў, што і іх варта паслухаць. Магчыма ён будзе праводзіць яе ў іншым месцы. Але я яшчэ не прыняў рашэньне, ці буду ў ёй удзельнічаць.

Першапачаткова ў праграме было прозьвішча былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча, але ён распавёў Свабодзе, што адмовіўся прымаць у ёй удзел. Прычынай стала скандальная рэпутацыя яе ўдзельнікаў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць