Грамадства22

Кіраўніком чэскае дыпмісіі стаў дэструктыўны элемэнт

Пасольства Чэскай Рэспублікі ў Беларусі ўзначаліў часовы павераны Іржы Карас.

Як паведамілі БелаПАН у чэскім пасольстве, І. Карас быў прызначаны часовым павераным у справах Чэскай Рэспублікі ў Беларусі ў чэрвені. Дагэтуль ён працаваў у Беларусі консулам.

Папярэдні часовы павераны Уладзімір Румл пакінуў Беларусь 29 красавіка ў сувязі з заканчэньнем тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Ён узначальваў чэскую дыпмісію ў Менску больш як чатыры гады.

* * *

Даведка

Іржы Карас нарадзіўся 30 ліпеня 1942 года. У 1968 годзе закончыў эканамічны факультэт Сельскагаспадарчага інстытута ў Празе. У 1975 годзе за «антысавецкую і антысацыялістычную дзейнасьць» (адпаведнік «дэструктыўнае дзейнасьці» ў цяперашняй Беларусі. Папярэдні пасол таксама быў актывістам апазыцыі ў часы калі Чэхія была пад савецкім кантролем. — Рэд. НН) быў выключаны з Карлавага ўнівэрсытэту, дзе завочна вучыўся на юрыдычным факультэце. Вучобу закончыў у 1990 годзе, у 1991 — атрымаў ступень доктара.

У 1990—2006 гадах быў членам Палаты дэпутатаў парлямэнту Чэхіі ад Хрысьціянска-дэмакратычнай уніі — Чэхаславацкай народнай партыі. Уваходзіў у склад міжнароднага камітэта, працаваў намесьнікам старшыні пастаяннай дэлегацыі чэскага парлямэнту ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і старшынёй падкамітэта па сувязях з суайчыньнікамі ПА АБСЭ.

У 2006 годзе стаў дзяржаўным дарадцам у Міністэрстве замежных спраў Чэхіі. З 2007 года працаваў консулам у чэскім пасольстве ў Мінску.

Валодае расейскай, нямецкай, англійскай і францускай мовамі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?4

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей21

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

Пясчаная бура накрыла сёння меліяраваныя землі Палесся ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?4

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць