Меркаванні1010

«У ягоных тэкстах распазнаём сваю інакшасьць»

Ён ці ня самы расейскі паводле духу сучасны пісьменьнік, у якога кожнае слова і стылёвая сынкопа, кожны тон і паўтон дакладна перадаюць чыста расейскую нэрвовасьць і мэнтальнасьць, максымалізм у вялікім і дробязнасьць у прыватным. З эсэ Сяргея Дубаўца пра Салжаніцына.

Ён ці ня самы расейскі паводле духу сучасны пісьменьнік, у якога кожнае слова і стылёвая сынкопа, кожны тон і паўтон дакладна перадаюць чыста расейскую нэрвовасьць і мэнтальнасьць, максымалізм у вялікім і дробязнасьць у прыватным. З эсэ Сяргея Дубаўца пра Салжаніцына.

12 лютага 1974 году расейскі пісьменьнік-дысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын падпісвае свой зварот да суайчыньнікаў пад назвай «Жыць без ілжы». Дакладней, тэкст звароту пісаўся крыху раней і быў раскладзены па схованках з умовай: калі аўтара арыштуюць — распаўсюдзіць праз суткі. Так і адбылося.

Самога Салжаніцына чакала выгнаньне з СССР, а на радзіме ў легальным друку «Жыць без ілжы» зьявілася толькі ў 1988 годзе. Нельга, аднак, зьменшыць ролю гэтага эмацыйнага закліку, які ў часы глыбокага застою перадаваўся з рук у рукі і падбухторваў людзей на супрацьстаяньне таталітарнаму ладу.

Што да Беларусі, дык у нас трыццаць гадоў таму зварот Салжаніцына водгуку ня меў. Прынамсі, у хроніцы дэмакратычнай апазыцыі такіх зьвестак няма. Рэч у тым, што дысыдэнцкія зьявы ў тагачаснай Беларусі мелі, бадай, выключна нацыянальна-дэмакратычны характар. Гаворка ішла пра адраджэньне культуры, а не пра зьмену палітычнага рэжыму. І гэта быў першы пункт, у якім беларусы з Салжаніцыным разышліся.

Нібы ў адказ на гэта Салжаніцын «не заўважыць» беларусаў, як асобнае нацыі. Крыўдныя словы прагучаць пазьней у ягоным праграмным артыкуле «Як нам уладкаваць Расею».

Але гэтыя два пункты, на маю думку, так і застануцца бескарыснымі пунктамі супрацьстаяньня, калі да іх не дадаць трэцяга. У адрозьненьне ад усіх іншых самастойных і разьвітых культур нашае часткі сьвету, беларусы ня маюць свайго перакладу ані «Архіпэлягу ГУЛАГу», ані звароту «Жыць без ілжы». Інакш кажучы, мы ня бачым Салжаніцына, а ён ня бачыць нас. Ён — бясспрэчна вялікі пісьменьнік сусьветнага маштабу і грамадзянін. І для таго, каб вынесьці яму прысуд у імпэрскім поглядзе на нас, мы мусілі б загаварыць зь ім па-свойму. Магчыма, і ён пасьля гэтага пачуў бы нас, бо, як вядома, самы цывілізаваны спосаб выхаду з супрацьстаяньня — гэта размова. Лепшага ня вынайдзена.

Нарэшце, ёсьць і яшчэ адна, ужо чыста наша, унутраная карысьць у тым, каб перачытаць Салжаніцына па-свойму. Ён — ці ня самы расейскі паводле духу сучасны пісьменьнік, у якога кожнае слова і стылёвая сынкопа, кожны тон і паўтон дакладна перадаюць чыста расейскую нэрвовасьць і мэнтальнасьць, максымалізм у вялікім і дробязнасьць у прыватным. Мы, якія хацелі б запярэчыць яму, што мы ёсьць, мы асобныя і разьвітыя і — не такія, менавіта ў ягоных тэкстах распазнаем сваю інакшасьць найлепшым чынам. Ягоная саборнасьць, безальтэрнатыўнасьць праваслаўнага адраджэньня, а нават і сам дух тэксту, так падобнага на царкоўную казань — усё гэта можа быць зразумелае для беларускага індывідуалізму, нашай шматканфэсійнасьці і рацыяналістычнага погляду на сьвет, але не сваё.

Дарэчы, у беларускай літаратурнай клясыцы нічога падобнага на гэты тэкст няма. І тут зноў Салжаніцын вядзе нас да вычуваньня ў саміх сабе той расейскай саборнасьці, таго ўсеагульнага яднаньня людзей у духоўным ачышчэньні, якога беларусы ніколі ня ведалі ані ў сваёй літаратуры, ані ў сваёй гісторыі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць