Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суду 7 красавіка (14:30) публічна абвесціць рэзалютыўную частцку судовай пастановы па крымінальнай справе ў дачыненні да непаўналетняга навучэнца гімназіі №74 Мінска, які абвінавачваецца ў замаху на забойства настаўніцы.
Такую інфармацыю размясціла памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе пачалося 13 лютага. Улічваючы ўзрост абвінавачанага, канкрэтныя абставіны справы, у адпаведнасці з ч.2 арт.23 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса суд праходзіў у закрытым рэжыме. Падчас абвяшчэння прысуду фота-, кіназдымка, відэазапіс у зале судовага паседжання, у тым ліку да яго пачатку, таксама будуць забаронены.
Каментары