Улада33

Электаральныя цуды: у адных раёнах Мінска псуюць бюлетэні ў 10 разоў часцей, чым у іншых

Забудземся на хвіліну на шматлікія парушэнні, зафіксаваныя назіральнікамі і журналістамі, звязаныя з завышанай яўкай, укідам бюлетэняў і закрытым падлікам галасоў. Нават аналіз абагульненых афіцыйных звестак ставіць нязручныя пытанні да арганізатараў выбараў.

Як і ў гісторыі з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, на парламенцкіх выбарах з лічбамі несапраўдных бюлетэняў — таксама праблемы. Праўда, іншага роду. У выніках прэзідэнцкіх выбараў выразна вылучаецца Магілёўская вобласць — у адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны, толькі тут па раёнах не скача розніца ў лічбах несапраўдных бюлетэняў ад выбараў да выбараў.

А ў выніках парламенцкіх выбараў 2016 года выдзяляецца статыстыка па Мінску.

З афіцыйных дадзеных вынікае, што мінчукі чамусьці радзей за жыхароў іншых рэгіёнаў краіны псуюць бюлетэні і псуюць іх надта нераўнамерна ад раёна да раёна.

Сярэдняя колькасць несапраўдных бюлетэняў па 110 акругах краіны (а ў іх колькасць выбарцаў прыкладна роўныя) склала 597. За выключэннем мінскіх акругаў, сярэдні паказчык несапраўдных бюлетэняў па 90 іншых выбарчых акругах краіны склаў 664.

А па мінскіх акругах сярэдні паказчык — усяго 294, і ў трох з іх несапраўдных бюлетэняў налічылі менш за сотню, што стала абсалютным рэкордам у краіне.

Можа, разгадка ў тым, што жыхары сталіцы меней крытычныя да дзейнай улады, чым беларусы з рэгіёнаў, а значыць, ім і меней рацыі псаваць бюлетэні ў якасці сацыяльнага пратэсту? Ды не, сацыялагічныя дадзеныя гавораць, хутчэй, пра адваротнае: у Мінску больш пратэстнага электарату, чым у рэгіёнах.

Можа, мінчукі ў сярэднім маладзейшыя і/або з больш высокім узроўнем адукацыі, а таму і радзей памылкова або праз няўважлівасць псуюць бюлетэні? Але з афіцыйных вынікаў выбараў не відаць тэндэнцыі, калі б доля несапраўдных бюлетэняў у акругах з большай доляй сельскага насельніцтва была стабільна большай, чым у раёнах з большай доляй гарадскіх жыхароў.

Адсюль відавочная праблема з афіцыйнымі дадзенымі ў тым ці іншым выглядзе. Ды і па выніках выбараў-2012 мінчукі псавалі бюлетэні амаль удвая часцей, чым у 2016-м.

Статус самага «спраўнага» мікрараёна на выбарах-2016 дастаўся Уруччу. Усяго 54 несапраўдныя бюлетэні па Уруцкай акрузе (у 2012 годзе было 733) на 45.570 чалавек, што прагаласавалі. Для параўнання, у суседняй Партызанскай акрузе на 40 тысяч бюлетэняў прыйшлося амаль паўтысячы несапраўдных.

Колькасць несапраўдных бюлетэняў па акругах на 1000 мінчукоў, што прагаласавалі

Такім чынам, паводле афіцыйных дадзеных, па некаторых акругах Мінска на 1000 тых, хто прагаласаваў, прыпадае толькі 1—2 несапраўдныя бюлетэні, а ў суседніх — у пяць-дзесяць разоў больш. Падобныя разыходжанні маюцца яшчэ і ў Гомелі.

Крыніца афіцыйных дадзеных па выбарах-2016: сайт ЦВК, дублікат.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць