Свет1414

«Забіце, проста забіце мяне, мне трэба дадому»: пасажыра сілай знялі з рэйса

У сацыяльных сетках па ўсім свеце актыўна распаўсюджваецца відэазапіс, на якім бачна, як служба бяспекі амерыканскай авіякампаніі United Airlines груба здымае з рэйса пасажыра і сілай выцягвае яго з самалёта.

На кадрах бачна, як мужчыну сярэдніх гадоў сілай зрываюць з сядзення, а затым за рукі і за ногі валакуць па праходзе да выхаду.

Рэйс павінен быў вылецець з Чыкага ў Луісвіл у штаце Кентукі ў нядзелю ўвечары.

United Airlines ужо выбачылася за інцыдэнт у сваім твітары, у кампаніі заявілі, што праводзяць расследаванне.

50-секундны відэазапіс, зроблены адным з пасажыраў, быў рэтвітнуты больш за 100 тысяч разоў.

Семінарыст Джэйз Анспа, якія размясціў відэазапіс у твітары, напісаў: «United прадала больш білетаў, чым было месцаў, і хацела знайсці чатырох добраахвотнікаў, якія б аддалі свае месцы супрацоўнікам кампаніі, якія павінны былі выйсці на працу на наступны дзень».

«Валанцёраў не аказалася, і United вырашыла выбраць іх самастойна. Выбралі доктара азіяцкага паходжання і яго жонку. Доктар таксама павінен быў выйсці на працу на наступны дзень, і ён адмовіўся пакідаць месца», — дадаў Анспа.

«Праз 10 хвілін доктар забег назад у самалёт з акрываўленым тварам, схапіўся за перагародку і стаў паўтараць: «Мне трэба дадому», — працягвае сведка.

Як менавіта пасажыр атрымаў раненні, невядома — магчыма, яго збілі.

На другім відэазапісе бачна, як скрываўлены мужчына трымаецца за перагародку ў салоне і паўтарае: «Забіце, проста забіце мяне, мне трэба дадому».

Дэпартамент авіятранспарту штата Чыкага заявіў, што адзін з ахоўнікаў, які ўзяў удзел у інцыдэнце, «адпраўлены ў адпачынак», дадаўшы, што дэпартамент «не ўхваляе яго паводзінаў».

У заяве таксама гаворыцца, што праводзіцца расследаванне і што падобныя паводзіны «не адпавядаюць стандартным працэдурам».

United заявіла Бі-бі-сі, што «на рэйс 3411 з Чыкага ў Луісвіл было прададзена занадта шмат квіткоў».

«Пасля таго як нашы супрацоўнікі паспрабавалі знайсці валанцёраў, адзін з кліентаў адмовіўся пакінуць борт добраахвотна, пасля чаго былі выкліканы супрацоўнікі службы бяспекі», — дадалі ў кампаніі.

Неўзабаве пасля гэтага кіраўнік United Оскар Муньас напісаў у «Твітары»: «Гэта вельмі сумны для ўсіх нас інцыдэнт. Я выбачаюся за тое, што давялося перанесці гэтым кліентам».

«Наша каманда ў экстраным парадку супрацоўнічае з уладамі, а таксама праводзіць уласнае расследаванне. Мы спрабуем звязацца з гэтым пасажырам, каб разгледзець і вырашыць гэтую сітуацыю», — піша Муньас.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць46

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць