Улада22

Выхаваньне катаваньнем

У Берасьці трэнэрцы па мастацкай гімнастыцы далі два гады за зьдзекі зь дзяўчатак‑выхаванак.


У Берасьці трэнэрцы па мастацкай гімнастыцы далі два гады за зьдзекі зь дзяўчатак‑выхаванак.

У каляспартовых колах Берасьця абмяркоўваюць здарэньне з былой старшай трэнэркай зборнай Берасьцейскай вобласьці па мастацкай гімнастыцы Тамарай Сыраквашкай: яе нядаўна асудзілі за жорсткае абыходжаньне з сваімі выхаванкамі, паведамляе «СБ-Беларусь Сегодня».

«У спорце бяз крыку нічога не даб’ешся. Сапсавалі трэнэрцы жыцьцё й кар’еру», — кажуць адныя. «Зьбіваць дзяцей — гэта злачынства», — упэўненая пракурорка Ленінскага раёну Берасьця Алена Плышэўская, якая ў судзе падтрымала абвінавачаньне.

Бацькі прывялі Дану ў гімнастыку, ледзь ёй толькі споўнілася 6 гадоў. Зь першага дня трэнэркай была Тамара Сыраквашка. Дана была самай маленькай у групе, і ня ўсё ў яе атрымлівалася адразу.

«Яна біла мяне рукамі, сваімі тапкамі, біла па нагах, твары, крычала нецэнзурныя словы. Казала мне прынесьці скакалку, потым забірала яе й біла мяне», — расказвае 11‑гадовая дзяўчынка.

Аднойчы на зборах у Даны штосьці не заладзілася, і Тамара Аляксандраўна ва ўсіх на вачах… зьняла зь дзяўчынкі штаны, а пасьля й трусы.

У сакавіку 2006 году Дана апынулася ў бальніцы.

— Дачку сталі турбаваць галаўныя болі, яе блажыла. Мы думалі, ці, барані Бог, не пухліна галаўнога мозгу. Пасьля абсьледаваньня лекары зрабілі выснову, што гэта рэакцыя дзіця на зьнешняе фізычнае ці псыхалягічнае ўзьдзеяньне, — кажа маці дзяўчынкі Вольга Лось.

Нядаўна суд Ленінскага раёну Берасьця разгледзеў справу па артыкуле Крымінальнага кодэксу «Катаваньне». Цяпер беспрацоўная Тамара Сыраквашка прызнаная вінаватай і прысуджаная да двух гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Але вінаватай трэнэрка сябе ня лічыць. Працаваць зь дзецьмі ёй не забаранілі, бо на момант судовых разьбіральніцтваў афіцыйна яна была бяз працы.

Фота з архіву Вольгі Лось, «СБ-Беларусь Сегодня»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў9

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі10

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў9

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць