Паліцыя бяспекі Эстоніі затрымала грамадзяніна Расіі, якога падазраюць у працы на расійскую ваенную выведку ГРУ, паведамляе эстонскае выданне Postimees.
Затрыманне было праведзенае яшчэ 9 студзеня гэтага года. Генеральны дырэктар паліцыі бяспекі Арнольд Сінісалу падкрэсліў, што гэта першы раз, калі ў Эстоніі ўдалося злавіць агента ГРУ.
Дзяржаўны пракурор Іна Омблер паведаміла, што падазраваны ў антыдзяржаўнай дзейнасці мужчына знаходзіцца пад арыштам з дазволу суда. Распачатая крымінальная справа па артыкуле Пенітэнцыярнага кодэкса, які прадугледжвае пакаранне за дзеянні без прымянення сілы, накіраваныя супраць незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Эстоніі.
Падрабязнасці расследавання справы праваахоўныя органы пакуль не паведамляюць.
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары