Грамадства4141

Лукашэнка — пра школу: Праграму скараціць, падручнікі — новыя, урокі — з 9 раніцы

Нягледзячы на неаднаразовыя патрабаванні, задачы спрасціць школьную праграму і наблізіць яе да жыцця, палепшыць якасць падручнікаў і не перагружаць школьнікаў, у поўнай меры не вырашаны, заявіў Лукашэнка, звяртаючыся да народа і парламента.

Ад нядаўна прызначанага міністра Ігара Карпенкі Лукашэнка запатрабаваў удвая скараціць тэрміны падрыхтоўкі новай праграмы для сярэдняй школы. «Інакш навошта міністра змянялі. Зрабіце гэта ўсё за лета, да новага навучальнага года. Галоўнае — даць настаўніку гэтую праграму. Ён ужо па праграме павінен знайсці гэтыя веды, гэтыя падручнікі, хрэстаматыі і іншае … Але мы можам і кніжкі напісаць хутка і аператыўна. Трэба выдзеліць гэтыя сродкі, невялікія, і папрасіць, каб напісалі новыя падручнікі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Думаў, што мы не тое стварылі ў гуманітарнай сферы, - працягваў ён. - Але мы наламалі дроў у матэматыцы і фізіцы ў школе столькі, што страшна глядзець на падручнікі. Каго вы рыхтуеце?»

Лукашэнка ўпэўнены, што, ускладняючы працэс навучання і падкідваючы складаныя падручнікі ў школе, «мы адштурхоўваем дзяцей атрымліваць веды», асабліва ў фізіцы, матэматыцы, іншых дакладных навук. «Нешта прапусціў, і адбылося адрыньванне ў сілу складанасці матэрыялу. Потым не навярстаеш. Чаму на фізмат днём з агнём не знайсці рабят? Мы загубілі іх у школе!», падкрэсліў ён.

У выніку прадмет па сілах толькі невялікай колькасці «яйцагаловых». «А сярэдніх і вышэй сярэдняга мы загубілі і адштурхнулі складанасцю матэрыялу. Гэта ж кашмар. Аляксандр Міхайлавіч (Радзькоў), займіцеся неадкладна вы ж здаровы чалавек, чалавек прэзідэнта - напішыце гэтыя падручнікі, збярыце людзей! Мы ж здзекваемся з дзяцей! Чаму яны ў нас сталі гарбатымі — скаліёз, склероз і іншае», - абурыўся Лукашэнка.

Ён прывёў прыклад з уласнага жыцця, панаракаўшы, што ў сераду ў сына Мікалая было сем урокаў, «дзіця прачынаецца а палове сёмай…» «Трэба яшчэ разабрацца Карпенку: з 9 гадзін трэба пачынаць вучобу! І не глядзець на тое, што бацькам складана ў школу адправіць дзіця, таму што яны раней ідуць на працу. Гадзіну раніцай дзіцяці паспаць — гэта таго каштуе!» — аргументаваў Лукашэнка.

«Бязладдзе ў школе ў элементарных рэчах! У школе нельга над дзецьмі здзекавацца, мы ж інвалідаў рыхтуем! »- резюмаваў ён.

Усе праблемы прэзідэнт запатрабаваў вырашыць ужо ў гэтай пяцігодцы.

Каментары41

Цяпер чытаюць

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага5

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай94

У Кіеве больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення2

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь19

У Венесуэле вызваленыя 626 палітвязняў5

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка19

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага5

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць