Грамадства

АГП: аб’яўленьне байкоту пакуль заўчаснае

У Менску адбыўся зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дэлегаты зьезду АГП палічылі, што аб’яўленьне байкоту выбарам у дадзены час будзе заўчасным.

У Менску адбыўся зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дэлегаты зьезду АГП палічылі, што аб’яўленьне байкоту выбарам у дадзены час будзе заўчасным.

Спачатку кіраўнікі абласных арганізацыяў партыі далі сваю ацэнку выбарчай кампаніі. Тут думкі сышліся — адрозна ад мінулых парлямэнцкіх выбараў улады паводзяць сябе больш лібэральна. Праўда, пакуль няма дакладнага адказу на пытаньне: чаму яны так робяць? Гэта сапраўды нейкае зьмякчэньне альбо гульня? І ці трэба ў такой сытуацыі байкатаваць выбары?

Толькі Ўладзімер Шанцаў з Магілеўшчыны прапанаваў ужо сёньня зьняць з выбарчай гонкі партыйных кандыдатаў. Сваю пазыцыю ён тлумачыць ціскам, які ідзе на іх у рэгіёне. Іншыя рэгіянальныя кіраўнікі казалі пра тое, што пакуль байкот трэба трымаць, як апошні аргумэнт. Іх пазыцыю падтрымаў і лідэр партыі Анатоль Лябедзька:

«Байкот ва ўмовах Беларусі азначае адсутнасьць усякай працы. Гэта магло б зьвесьціся да некалькіх піяр‑кампаній — зрабіць расьцяжкі, выйсьці, каб затрымалі і далі 10‑15 сутак. Пасьля выехаць у Варшаву ці ў Брусэль і сказаць, якія мы велізарныя змагары. Таму я лічу, што рашэньне АДС удзельнічаць у кампаніі, якія б праблемы не ўзьнікалі, абсалютна правільнае.

Практыка даказвае, што стратэгічна гэтае рашэньне правільнае. Таму што сам байкот, калі яго рэалізоўваць, азначае пастаноўку перад уладай толькі адной праблемы — праблема яўкі выбарнікаў. Патэнцыял, якім валодае дзяржава, сьведчыць, што арганізуюць яўку — нават і 70%, і 80».

Зьезд вылучыў 13 партыйцаў у якасьці патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Асабліва важным гэтае рашэньне было для Ўладзімера Паклонскага. Нясьвіская акруговая выбарчая камісія не зарэгістравала яго ініцыятыўную групу. І ў спадара Паклонскага сёньняшні зьезд заставаўся апошнім шанцам, каб пазмагацца за дэпутацкі мандат. Астатнія партыйныя вылучэнцы ўжо вядуць збор подпісаў на сваю карысьць.

Байкот ва ўмовах Беларусі азначае адсутнасьць усякай працы

Кандыдат у дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе Аляксандар Ваўчанін прапанаваў кіраўніку партыі праехацца па тых рэгіёнах, дзе вылучаюцца сябры АГП:

«Вам патрэбна ўсё ж праехаць па гарадах, сустрэцца са старшынямі саветаў, з кіраўнікамі акруговых выбарчых камісіяў, каб яны адчувалі, што за намі партыя. Усё ж яны адчуваюць, калі ўзьнікае грамадзкі рэзананс.

Я спачатку думаў, што людзі пабаяцца падпісвацца за мяне. Але пачалі падпісвацца. І ў гарвыканкаме начальства ўбачыла, што неадназначная сытуацыя, што за апазыцыянэрам ідуць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе14

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр замежных спраў Алейнік атрымаў новую пасаду

Гандляры адзеннем, супрацоўнікі аграсэрвісу і КДБ. Хто працуе ў арганізацыі, адказнай за ядзерны могільнік у Беларусі?2

Па вуліцах цяклі патокі палаючай нафты. Апакаліптычныя кадры з Туапсэ, дзе ўкраінцы нанеслі ўдар па НПЗ21

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка1

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе14

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць