Грамадства7575

Дзень Перамогі ў Магілёве: трыкалоры, георгіеўскія стужкі, партрэты Сталіна ФОТА

Міліцэйскі БТР, вэтэраны на УАЗах, партрэты Сталіна, воіны-аўганцы з георгіеўскімі стужкамі, вялізны сьцяг Савецкага Саюзу — з такім антуражам у Магілёве адбылося сьвяточнае шэсьце «Вялікая перамога шчасьлівага мая».

Шэсьце мала чым адрозьнівалася ад парадаў мінулых гадоў. Ад плошчы Леніна, на якой маршам прайшлі воінскія часьці магілёўскага гарнізону да плошчы Славы, калёну з вэтэранаў, чыноўнікаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў віталі школьнікі, якіх вышыхтавалі ўздоўж Першамайскай вуліцы. Гукавое суправаджэньне было спрэс расейскамоўным.

Сьцяг Савецкага Саюзу велізарнага памеру
Сьцяг Савецкага Саюзу велізарнага памеру.
Былыя воіны-аўганцы з георгіеўскімі стужкамі
Былыя воіны-аўганцы з георгіеўскімі стужкамі.

У параўнаньні зь леташнім Днём перамогі паболела георгіеўскіх стужак. Незадоўга да фармаваньня калёны гэтую атрыбутыку арганізавана раздавалі воінам-аўганцам.

Стужкі ім прынесьлі ў цэляфанавым пакеце. Чыноўнікі ў калёне на лацканы пачапілі чырвона-зялёныя стужкі зь яблыневым цьветам. Некаторыя гараджане прыйшлі зь вялікімі сьцягамі Савецкага Саюзу і расейскімі трыкалёрамі.

Партрэты Сталіна
Партрэты Сталіна.
Маладыя людзі прыйшлі з расейскімі трыкалёрамі
Маладыя людзі прыйшлі з расейскімі трыкалёрамі.

«Высілкамі Расеі была дасягнутая перамога над фашызмам», — патлумачыў малады чалавек, чаму ён прыйшоў на парад з сьцягам суседняй краіны. Пытаньня пра ўласаўцаў і іхны ўдзел у Другой усясьветнай вайне малады чалавек не зразумеў.

Расейскі сьцяг на партрэце вэтэрана
Расейскі сьцяг на партрэце вэтэрана.

Шэсьце скончылася на пляцы перад гарадзкой ратушай. Тут сабралася багата народу. Школьнікі, якія віталі шэсьце ўздоўж Першамайскай, разьбегліся, як толькі атрымалі на тое дазвол.

Неўзабаве за сьвяточным шэсьцем прайшла калёна сьмецяроў. Камунальнікі прыбіралі праезную частку Першамайскай ад ашмоцьця паветраных балёнікаў ды іншай атрыбутыкі.

Каментары75

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову31

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Усе навіны →
Усе навіны

Былы вядучы «Зоны Х» расказаў пра свой самы вялікі заробак: $6000 за месяц1

«На жаль, Флібуста на гэтым, мабыць, скончылася». На сайце анлайн-бібліятэкі з’явілася аб’ява, што яе ўладальнік памірае6

Смяротнае атручэнне сям'і ў Краснаярскім краі: вызначана асноўная версія2

Зяленскі: Мы бліжэйшыя да заканчэння вайны, чым думаем1

Дэпутат: «Кошт квадратнага метра не павінен перавышаць сярэднямесячнага заробку». Наколькі гэта рэальна?2

Смяротнае ДТЗ у Дзяржынскім раёне: пасажыр хацеў перасесці на месца кіроўцы, але трапіў пад машыну

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»37

Ландсбергіс: Пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя змены, пра зняцце санкцый не можа быць і гаворкі5

Еўракамісар па пытаннях бяспекі і абароны заклікаў Захад рыхтавацца да нападу Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову31

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Галоўнае
Усе навіны →