Мова

Як нямецкі перакладчык зацікавіўся беларускай літаратурай

Томас Вайлер у 1990-х паўтара года пражыў у Беларусі, дзе быў валанцёрам. Але цікавасць да беларускай мовы прыйшла пазней.

Томас Вайлер Thomas Weiler
Томас Вайлер. Скрын відэа: dwbelarus / YouTube

Томас Вайлер у жніўні гэтага года стаў лаўрэатам прэміі Паўля Цэлана за пераклад на нямецкую мову рамана «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча. Гэта прэстыжная ўзнагарода прысуджаецца Нямецкім літаратурным фондам за выдатныя дасягненні ў перакладзе літаратурных твораў. Прэмію памерам 25 тысяч еўра ўручаць на афіцыйнай цырымоніі 21 лістапада.

«DW Беларусь» паразмаўлялі з лаўрэатам пра шлях да беларускай мовы.

Вайлер згадвае, што прыехаў у Мінск у канцы 1990-х з невялікага мястэчка ў Германіі і яму было цяжка прызвычайвацца да жыцця ў вялікім горадзе ў чужой краіне.

«Да таго, што амаль усе ў Беларусі размаўляюць на рускай мове, я ўжо быў гатовы. У нас быў падрыхтоўчы семінар, на якім былыя валанцёры, якія працавалі ў Мінску раней, расказвалі нам пра гэта», —

згадвае Томас.

Перад ад'ездам ён стаў самастойна вывучаць рускую мову.

Томас Вайлер Thomas Weiler
Томас Вайлер падчас свайго валанцёрства ў Мінску. Скрын відэа: dwbelarus / YouTube

«Я ведаў лічбы да ста і валодаў базавым слоўнікавым запасам. Але валоданне лічбамі не вельмі мне дапамагала, таму што ў той час быў разгар інфляцыі і ўсе пачыналі лічыць з 10 тысяч», — расказвае Вайлер.

Паступова за час працы хлопец вывучыў рускую мову. А вось беларускай ён па-сапраўднаму зацікавіўся, калі вярнуўся з Беларусі.

«Я зразумеў, што не заўважыў цэлую сферу, субкультуру, якая вызначала сябе праз беларускую мову, якая рабіла і слухала беларускую музыку, літаратары, якія пісалі па-беларуску. Таму што не знайшоў доступу. А па шчырасці, і не шукаў. (…) Гэта была такая закрытая субкультура, такі самадастатковы асобны свет. Менавіта гэта мяне зацікавіла».

Вайлер згадвае, што па вяртанні ў Германію ён пачаў сачыць за тым, якія беларускія тэксты выходзяць у яго краіне. Падчас навучання ў Лейпцыгскім універсітэце хлопец вывучаў пераклад на рускую і польскую мовы. Паралельна самастойна спрабаваў вучыць беларускую мову, наведваючы курсы па беларускай мове, што былі ў яго ўніверсітэце.

Мужчына адзначае, што ў час, як ён пачаў займацца беларускай літаратурай, у Германіі было вельмі мала новых перакладаў з беларускай мовы на нямецкую. За пятнаццаць гадоў сітуацыя істотна змянілася да лепшага. Цяпер шмат розных выдавецтваў у Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі ўжо выдалі пераклады беларускіх аўтараў. Сярод іх як паэзія, так і проза, драматургія.

На адным з кніжных кірмашоў Томас пазнаёміўся з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам, чый раман «Сабакі Еўропы» ён пераклаў на нямецкую мову.

«Для мене задача перакладчыка, гэта не толькі перадача тэкстаў, але і размовы пра тое, адкуль яны паходзяць, якая сітуацыя ў краіне ці як вы іх чытаеце, які досвед у вас быў, што вы цяпер чуеце ад людзей, якія прыязджаюць з гэтай краіны ці, магчыма, усё яшчэ знаходзяцца ў ёй», — адзначае Вайлер.

«Пакуль я працаваў над перакладам, у Беларусі адбылася мірная рэвалюцыя, пачаліся рэпрэсіі, з'явіліся палітвязні. Было расійскае ўварванне ва Украіну. Для мяне гэта ўсё — у гэтым тэксце», — гаворыць перакладчык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу113

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы5

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

У «Суседзяў» з’явіўся інвестар з Казахстана. Сетка плануе пашырыцца на 67 крам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу113

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць