Прэзідэнты Францыі і РФ Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін падкрэслілі важнасць далейшага ўзаемадзеяння ў рамках «нармандскага фармату». Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе Крамля па выніках тэлефоннай размовы лідараў дзвюх краін.
«Дамоўлена сумесна працаваць па актуальных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, уключаючы барацьбу з тэрарызмам. Падкрэсленая, у прыватнасці, важнасць далейшага ўзаемадзеяння ў рамках «нармандскага фармату» па ўрэгуляванні крызісу на аснове Мінскіх пагадненняў», — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым Крэмль назваў расійскую акупацыю Данбаса «ўнутрыўкраінскім крызісам».
Пуцін павіншаваў Макрона з афіцыйным уступленнем на пасаду прэзідэнта Францыі і фарміраваннем новага ўрада. Бакі выказалі ўзаемную гатоўнасць развіваць «традыцыйна сяброўскія расійска-французскія адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах». Прэзідэнты таксама абмеркавалі магчымасці маючых адбыцца асабістых кантактаў.
Цяпер чытаюць
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары