Мова3737

10 слоў, якія могуць змяніць стаўленне да беларускай мовы — ВІДЭАзварот пяцікласніка

Выступ вучня мінскай школы Мікіты Талата ў рамках праекта «Тэдзі — Трыбуна для меркаванняў дзяцей і моладзі», які сумесна рэалізуюць рэдакцыя газеты «Аргументы і факты ў Беларусі», РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі. 

«Нядаўна я правёў невялікі эксперымент. Я падыходзіў да сваіх аднакласнікаў і задаваў ім пытанне: «Ці ведаеш ты, што азначае слова« абібок», «хмарачос», «шпацыр» і г.д. Большасць з іх проста паціскала плячыма, хтосьці хіхікаў, хтосьці перапытваў. З сямі чалавек на пытанне адказаць ніхто не змог. І я задумаўся: чаму так адбываецца? Мы жывем у краіне, мову якой успрымаем як замежную. Я таксама размаўляю на рускай, але мяне вельмі хвалюе гэтая праблема.

Так, згодна з заканадаўствам, у нас дзве дзяржаўныя мовы. І тым не менш наша краіна называецца Беларусь.

Мы часта крыўдзімся на СМІ суседніх краін, калі яны робяць памылкі ў назве нашай рэспублікі. Але самі пры гэтым не абцяжарваем сябе тым, каб вывучыць хаця б некалькі беларускіх слоў, чытаць кнігі беларускіх аўтараў.

Я склаў топ-10 беларускіх словаў, якія могуць у корані памяняць ваша ўяўленне аб роднай мове.

Многія з вас, напэўна, ведаюць песню Rihanna «Diamonds». Але толькі некаторыя могуць перавесці назву гэтай кампазіцыі на беларускую — «Дыямант». Тое ж самае са словам сolour — «колер», па-расейску — цвет. Гэта значыць, вывучаючы беларускую, мы дапамагаем сабе вывучаць і англійскую? Забаўна, ці не праўда?

Знічка — гэта падаючая зорка. Зорка, якая «знікае», «исчезает». Характэрна, што ў беларускай ёсць асобнае слова і для «звезды», якая свеціць, — «зорка».

Або вось «мечта» — «мара». Ну, а «мечтать», адпаведна, «марыць». Працягніце лагічны шэраг. Мечтатель? Марыцель? Не. Летуценнік. Не чакалі пасля «мары»? Праўда, вельмі мілагучнае слова?

Або да прыкладу «Чарадзей» — той, хто наводзіць чары, чараўнік.

«Кавярня» і «кнігарня», на мой погляд, гучаць значна цікавей, чым «кофейня»і «книжный магазин». Сюды ж я магу аднесці «ліхтар» і «парасон», адпаведна «фонарь» і «зонт».

Так ці ёсць сэнс у развіцці беларускай мовы, калі на дзяржаўным узроўні яна практычна не падтрымліваецца?

Сэнс ёсць заўсёды. Я — беларус! Я нарадзіўся ў гэтай краіне, я гадаваўся ў гэтай культуры. Я не хачу губляць сувязь з пакаленнямі, якія пакінулі вялікі культурны пласт. Для сябе я знайшоў спосаб рашэння гэтай праблемы. Ён вельмі просты, і магчыма, неэфектыўны. Але, мабыць, варта паспрабаваць.

Такім чынам…

Прывітанне. Мяне завуць Мікіта Талатай. Я вучань 5-га класа сталічнай школы №66. Я вельмі хацеў паразважаць над тым, чаму беларускія школьнікі не размаўляюць на беларускай мове. Але разважаць няма часу. Пачну з сябе. Пачну зараз.

Каментары37

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць