Літаратура

Кніга Льюіса Кэрала — 25 рублёў, а «Бортнік Ігнат і скарб пушчы» — 10! Вялікі распродаж дзіцячай літаратуры ад кнігарні «Галіяфы»

1-3 чэрвеня ўключна з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей кнігарня «Галіяфы» ладзіць вялікі распродаж літаратуры для дзяцей і падлеткаў. Зніжкі дзейнічаюць на ўсе дзіцячыя кнігі, якія ёсць у асартыменце анлайн-крамы halijafy.by.

Кнігарня «Галіяфы» прапануе падняць сямейны настрой пакупкай наступных выданняў:

«Анамалія» Алеся Бычкоўскага — гэта выдатныя прыгоды. Героі «Скарпіёнаў Даўра», касмічныя кантрабандысты, падчас даследвання закінутага карабля выпадкова знаходзяць старажытны артэфакт, за якім, як аказалася, даўно палююць усе вядомыя спецслужбы Галактыкі. Артэфакт мае ўласцівасць вымушаць людзей, якія побач, казаць толькі праўду. Узнікла небяспека, што зламыснікі ўпотай правязуць небяспечную рэч на савет Галактычнага Сената, і тады палітыкі пачнуць прызнавацца ў хабарніцтве, тэрактах, гандлю рабамі і іншым, настане глабальны палітычны крызіс і пачнецца вайна. Спыніць развіццё трагічных падзей узяліся палкоўнікі варагуючых разведак… — 5.70 р. 4.00 р.

Яшчэ адна кніга для падлеткаў выйшла ў серыі «Калекцыя беларускай фантастыкі» — «Сад замкнёных гор» Сержа Мінскевіча. «Сад замкнёных гор» — прыгодніцкі раман з элементамі баявой фантастыкі. Акрамя таго, у кнігу ўвайшлі аповесць «Гіперновы рабінзон» і некалькі сайнс-фікшн апавяданняў. — 5.70 р. 4.00 р.

Чаму малако ў каровы белае і адкуль бярэцца хлеб? Як жывуць пчолы? І нават, як патрапіць на Кудыкіну гору? Героі казкі «Янка, Шмурдзік, Бухматка і іншыя» Міхася Зізюка знойдуць нясумныя адказы на гэтыя і іншыя дзіцячыя пытанні, а прыгожая беларуская мова прыйдзецца да спадобы ў кожнай сям’і. — 12.00 р. 8.00 р.

Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса», адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых. У гэтым выданні змешчаны пераклад казкі, выкананы Верай Бурлак. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам. — 30.00 р. 25.00 р.

Набор прыгожых паштовак з аўтарскімі ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік да кнігі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса». — 12.00 р. 6.00 р.

Слоўнік з малюнкамі «Наш дом / Our Home» мае за мэту дапамагчы ў засваенні лексікі паводле прынцыпу «хочаш запомніць — пабач на свае вочы». Слоўнік тэматычны: ён змяшчае больш за 2 000 беларускіх і англійскіх слоў і выразаў, якія абазначаюць часткі жылых будынкаў, разнастайныя хатнія справы, гаспадарчыя прылады і іншае — тое, што акружае нас кожны дзень.

Выданне прызначанае для дзяцей і дарослых, для беларусаў і замежнікаў, для тых, хто вывучае або хоча паглыбіць сваё веданне сучаснай беларускай і/або англійскай мовы. — 20.00 р. 18.00 р.

Са зніжкай у гэтыя дні можна набыць і кнігу Томаша Самойліка «Бортнік Ігнат і скарб пушчы». У глыбіні старадаўняй Белавежскай пушчы бортнік Ігнат даглядае пчол, якія жывуць у борцях, як рабілі яго прадзеды. Хоць Ігнат жыве ў свеце па-за часам, бег гісторыі не запавольваецца. Над пушчай збіраюцца цёмныя хмары,а спакойнае жыццё ў згодзе са старадаўнімі звычаямі знаходзіцца пад пагрозай. Ці ўдасца Ігнату зберагчы пушчу і легендарны скарб, схаваны ў яе глушы? — 14.40 р. 10.00 р.

Кніга Юрыя Станкевіча «Брамнік заўжды самотны» разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Аповесць «Брамнік заўжды самотны» распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт. Псіхалогія юнакоў і дзяўчат, тэмы мужнасці і кахання — усё гэта складае змест кнігі. — 8.50 р. 6.00 р.

На дзіцячыя кнігі іншых выдавецтваў — зніжка 10%!

Паглядзець усе зніжкі і набыць кнігі можна на сайце halijafy.by або ў кнігарні «Галіяфы» па адрасе ГЦ Няміга, 3, цокальны паверх, 66 пав.

ПВУП «Галіяфы» УНП 190883852

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром26

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

Каля плошчы Бангалор у Мінску легкавік трапіў пад дарожны каток ФОТА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць