Здарэнні

На Гомельшчыне пад коламі цягніка загінула жанчына

У Буда-Кашалёўскім раёне пад коламі цягніка загінула жанчына. Здарэнне адбылося раніцай 31 мая ля прыпынку «Калінінскі».

Яна знаходзілася на чыгунцы і не рэагавала на сігналы, якія падаваў машыніст цягніка «Мінск — Гомель». Машыніст пачаў экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць сутыкнення ўжо не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.

Як паведаміў БЕЛТА гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч, праваахоўнікі высветлілі, што загінулай было 52 гады.

Чаму яна апынулася на чыгунцы, даведаюцца супрацоўнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела Следчага камітэта, які праводзіць праверку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры25

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

Літва афіцыйна ўводзіць ліміт на ўвоз паліва з Беларусі3

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма16

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры25

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць