Свет3333

Арабскія краіны разарвалі адносіны з Катарам, пачынаюць яго блакаду. Ці будзе вайна і што будзе з цэнамі на нафту?

Адносіны разарвалі шэсць краін: ААЭ, Бахрэйн, Егіпет, Емен, Лівія, Саудаўская Аравія.

AP

Раніцай у панядзелак Бахрэйн разарваў дыпламатычныя сувязі з Катарам, абвінаваціўшы суседнюю дзяржаву ва ўмяшанні ў сваю ўнутраную палітыку. Пра гэта паведамляе Reuters.

Бахрэйн закрые транспартныя, марскія і паветраныя зносіны з Катарам на працягу 24-х гадзін, а грамадзянам гэтай краіны даецца 14 дзён на тое, каб пакінуць Бахрэйн. Акрамя таго, усім дыпламатам Катара даецца 48 гадзін на вяртанне на радзіму, адзначае Al Arabiya.

Катар таксама абвінавачваецца ў эскалацыі напружанасці ў СМІ і фінансаванні ўзброеных тэрарыстычных груповак, што можа пагражаць бяспецы Бахрэйна. У Манаме (сталіца Бахрэйна) такія дзеянні палічылі «грубым парушэннем міжнароднага права, не лічачыся з маральнымі каштоўнасцямі і прынцыпамі добрасуседства».

Услед за Бахрэйнам дыпламатычныя адносіны з Катарам разарвала і Саўдаўская Аравія, якая прыме сапраўды такія ж меры ў дачыненні да Катара, як і Бахрэйн. Да іх далучыўся Егіпет, а затым і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ), адзначае Reuters. Каір разрывае дыпламатычныя адносіны з Катарам, абвінаваціўшы краіну ў падтрымцы тэрарыстычных груповак. Егіпет закрывае свае парты і аэрапорты для транспарту Катара.

ААЭ абвінавацілі Катар у «падтрымцы і фінансаванні тэрарыстаў, экстрэмістаў і сектанцкіх арганізацый». Абу-Дабі закрывае шляхі зносінаў з Катарам і дае дыпламатам краіны 48 гадзін на вяртанне на радзіму.

Ісламская ваенная кааліцыя (у ёй знаходзяцца Егіпет, Бахрэйн, ААЭ і інш. краіны) пад кіраваннем Эр-Рыяда спыніла ўдзел Катара ў аперацыі супраць «Ісламскай дзяржавы», паведамляе Al Arabiya.

Катар абвінавацілі ў падтрымцы ІД і групоўкі «Аль-Каіда». У рэальнасці Катар найбольш падтрымлівае не гэтых адкрытых тэрарыстаў, а «Братоў-мусульман», якія выступаюць за ліквідацыю абсалютных манархій у рэгіёне.

Галоўная ў антыкатарскай кааліцыі — Саудаўская Аравія. Егіпет залежыць ад яе фінансава, а Бахрэйн — у вайсковым плане.

Супярэчнасці між Саудаўскай Аравіяй і Катарам выкліканыя самастойнай палітыкай апошняга. Катар мае вялікія грошы як буйны пастаўшчык газу. І ў сілу перакананняў свайго «асвечанага» манарха падтрымлівае прадэмакратычныя рухі і ўмераных ісламістаў у розных краінах ісламскага свету. Акрамя таго, Катар выступае за прымірэнне, а не канфлікт з Іранам. Кансерватыўная, традыцыяналісцкая вярхоўка Саудаўскай Аравіі бачыць ва ўсім гэтым пагрозу.

Катар — малюпасенькая па плошчы дзяржава, у 18 разоў меншая за Беларусь. Яе насельніцтва складае 2,6 млн. Для параўнання: насельніцтва Саудаўскай Аравіі — 33 млн. Але дзякуючы агромністым запасам нафты й газу, Катар мае найбольшы ВУП на душу насельніцтва ў свеце.

Пакуль цяжка прадказаць, ці выльецца канфлікт у вайну. Любыя ваенныя дзеянні прывядуць да скачка цэн на нафту. У той жа час канфлікт без вайны, наадварот, найхутчэй прывядзе да росту паставак нафты на рынак і падзення цэн на яе, бо Эр-Рыяду і Тэгерану цяжэй будзе дамовіцца.

Каментары33

Цяпер чытаюць

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА і КАНКАКАФ абмяркоўваюць стварэнне сумеснай Лігі нацый1

Панамскі канал абмялеў праз Эль-Ніньё. Праз яго будуць прапускаць менш суднаў

Прадалі з малатка сядзібу ў Падароску, якую забралі ў мецэната Падкарытава5

У Швецыі хлопец узяў меч і пайшоў у школу. Пацярпелі тры чалавекі2

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак33

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША3

У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак4

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму9

Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ23

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць