Здарэнні33

Жыхар Гродна пераехаў мужчыну, які ляжаў на дарозе, і ўцёк

Гарадзенскія міліцыянты знайшлі жыхара Гродна, які ўцёк з месца здарэння пасля ўчынення смяротнага наезду на мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

33-гадовы гарадзенец каля 12-й гадзіны ехаў на аўтамабілі «Пежо» на працу ў начную змену. Паблізу чыгуначнага пераезду станцыі Аульс ён убачыў перашкоду для руху, але наезду пазбегнуць не змог.

Пасля здарэння кіроўца спалохаўся і вярнуўся ў горад, паездзіў па ім і пакінуў машыну на прывакзальнай плошчы. На працу прыехаў на таксі.

Міліцыянты, выказаўшы здагадку, што наезд мог здзейсніць хнехта з работнікаў прадпрыемстваў з кругласутачным цыклам, выйшлі на кіроўцу. Ён прызнаўся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы 24-гадовы мужчына ляжаў на праезнай частцы і не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце24

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць