Грамадства77

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў

Вядомыя прозвішчы ўжо шасці жанчын, якіх асудзілі да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў».

У Мінску 19 сакавіка вынеслі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», агулам па гэтай справе асудзілі восем жанчын.

Іх абвінавацілі паводле арт. 357 Крымінальнага кодэкса «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

Бухгалтарку Ірыну Якаўлеву і Анжэлу Агарок асудзілі да 8,5 гадоў калоніі кожную, а Вікторыю Грынько — да 9 гадоў. Па гэтай справе таксама асудзілі палітзняволеную Наталлю Дароніну, мужа якой днямі памілавалі, — ёй таксама прызначылі 8,5 гадоў. Таксама ўсім прызначылі штраф 1000 базавых велічыняў (45 тысяч рублёў).

Святлану Мяцельскую асудзілі да 10 гадоў калоніі, а Вольгу Вараб'ёву — на 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі.

Прозвішчы яшчэ дзвюх жанчын высвятляюцца.

Каментары7

  • зимняя рыбалка
    23.03.2026
    Коулу про это не рассказывают, ему рассказывают про зимнюю рыбалку...
  • Андрусь
    23.03.2026
    Што там Кавалеўскі пра гэта кажа? За што Коўл будзе гэтых жанчынаў вызваляць, калі ўсе санкцыі паздымаюць? Амерыцы і так ужо не асабліва ёсць што прапанаваць лукашэнку. Хіба асабісты прыём у Трампа без гарнітура. Але ж акрамя справу "дваровых чатаў" проста зараз садзяць і за "Гаюна", і за іншыя артыкулы.
  • Жорик
    23.03.2026
    Ёсік, а действительно. Много встречается новостей об осуждении людей на большие сроки за "Участие в дворовых чатах". Но НИКОГДА не пишут а что там в этих чатах действительно писали люди, какие темы осуждались. Какая-то неполная подача новостей. НН пожалуйста учтите пожалуйста пожелания. Многие хотели бы знать более полную информацию.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць