Грамадства1313

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі

Сёння ў спісе забароненай беларускімі ўладамі 241 кніга. На СТБ спыталі, што з імі рабіць, калі кніга ў хатняй бібліятэцы.

Беларускія ўлады называюць забароненыя кнігі «здольнымі нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам». Там цяпер 241 назва — толькі ў канцы лютага Міністэрства інфармацыі папоўніла спіс 16 кнігамі.

На СТБ узнялі пытанне, што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў пералік забароненых, але іх купілі раней: «Бібліятэкі здымуць іх з паліц, інтэрнэт-гандаль перастане прадаваць. А як быць з экзэмплярамі на асабістых паліцах людзей?»

Вось што адказаў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі:

«Калі кніга ў чалавека ўжо набыта, напрыклад, да трапляння ў спіс, у нас забаронена яе распаўсюджваць. То-бок ты не маеш права гэтую кнігу прадаць, перадаць, падарыць. Гэта будзе парушэннем заканадаўства», — сказаў ён.

Як расказалі на СТБ, камісія, якая забараняе кнігі, збіраецца не радзей 1 разу за два месяцы. У складзе камісіі адмыслоўцы з розных абласцей: ад псіхолагаў да крыміналістаў.

Але прозвішчы членаў камісіі, якая прымае рашэнні, у адкрытым доступе не знайсці, кажа карэспандэнтка.

Дзяніс Язерскі, намеснік міністра інфармацыі Беларусі, дадае, што ў сярэднім у камісіі на разглядзе «дзесьці да 40 кніг», якія «ў працэсе маніторынгу» выяўляюцца. «І ў сярэднім дзесьці да 30 кніг мы вымушаныя забараняць да распаўсюджвання», — кажа ён.

Каментары13

  • Украінскі аглядальнік
    23.03.2026
    Колькі лайдакоў на шыі дзяржавы. Лепей бы ў дварах парадкі наводзілі, была б хаця б нейкая карысць ад іхнага марнага жыцця.
  • 451 по Фаренгейту
    23.03.2026
    Сжечь, а на освободившееся место купить и поставить книги за авторством Шведа!
  • обогнали
    23.03.2026
    451 по Фаренгейту , обогнали, сняли с губ, всё в огонь, как в нацистской Германии и поповской России....

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць