Грамадства1515

Вакульчык: Калі ёсць інтэлект — катаванні не патрэбныя

Фота Сяргея Гудзіліна

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык пракаментаваў сёння журналістам заяву пра катаванні ў СІЗА КДБ, пра што заявіў паплечнік Міколы Статкевіча Сяргей Кунцэвіч, які быў затрыманы перад акцыяй 25 сакавіка.

«Ну што вы кажаце, што вы кажаце? Яны самі просяць, каб іх з СІЗА №1 [на Валадарскага] перавялі ў СІЗА КДБ. Не толькі пра «Белы легіён» кажу, не толькі яны. А пра катаванні — калі ёсць інтэлект, катаванні не патрэбныя», — сказаў старшыня КДБ.

Пра Кунцэвіча Вакульчык сказаў так: «Вы чыталі яго каментар у фэйсбуку? Гэта мы напісалі? Камітэт яго на свой бок перацягнуў? Юрыдычна следчыя не знайшлі доказаў, негледзячы на тое, што ў яго машыне было гэта».

Таксама Валерый Вакульчык распавёў, колькі тэрарыстаў затрымана ў Беларусі. «Сёлета ўжо 8, летась 17, пазалетась 21. Тэрарысты, некаторыя ваявалі ў Сірыі. Сёлета затрымалі чалавека з выбуховай прыладай, які рыхтаваў тэракт у краіне Еўропы. Яго асудзілі ўжо, здаецца», — сказаў ён.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць