Грамадства11

Дэвід Мэркел сустрэўся з Натальляй Пяткевіч і Лідзіяй Ярмошынай

Намесьнік дзяржсакратара ЗША адзначыў, што прыехаў у адказ на вызваленьне палітвязьняў. І абяцае пільную ўвагу ЗША да парлямэнцкіх выбараў у Беларусі.

KP.BY: Аляксандра Казуліна вызвалілі ў суботу, апошніх палітзьняволеных — у аўторак, а вы ўжо ў чацьвер прыехалі. То бок вы чакалі гэтага кроку?

— Мы разам з іншымі краінамі настойвалі на такім кроку. Таму

мы хацелі адказаць на яго, паказаць, што будзем вітаць і іншыя крокі беларускага боку
.

KP.BY: Ну вось у Эўрасаюзу было 12 умоваў, цяпер 11… У вас які сьпіс?

— Мы на многае будзем зьвяртаць увагу ў працэсе падрыхтоўкі выбараў. Мы будзем сачыць за рэгістрацыяй кандыдатаў, за умовамі іх доступу да выбарцаў — гэта доступ да СМІ і магчымасьць праводзіць сустрэчы. Важны склад выбарчых камісій. Думаю, гэта супадае з тым, на што зьвяртае ўвагу ЭСі місія назіральнікаў АБСЭ. Таксама нас непакоіць стан здароўя амэрыканскага грамадзяніна, спадара Зэльцэра, які знаходзіцца ў зьняволеньні ў Беларусі, ці атрымлівае ён неабходныя мэдыкамэнты. Мы таксама зацікаўленыя ў нармальных адносінах з нашым пасольствам тут.

KP.BY: У сэнсе, яго пашырэньне?

— Я не выкарыстоўваў бы слова « пашырэньне»… Не, я б хацеў бачыць аднаўленьне яго ў той самай колькасьці!

KP.BY: Больш канкрэтна будзеце гаварыць пасьля выбараў?

— Мы гатовыя абмяркоўваць пытаньні пры любой магчымасьці, пастоянна. Хоць гэтыя выбары вельмі важныя.

Калі ўлады створаць спрыяльныя магчымасьці, і кандыдаты і выбарцы змогуць браць удзел у выбарах, гэта будзе крокам да паляпшэньня адносінаў.

KP.BY: Калі спадар Крэмэр (быў намесьнікам дзяржсакратара ЗША да Мэркела – Рэд.) прыяжджаў сюды ў красавіку 2007 году, у яго былі праблемы атрымаць візу. А як хутка вам яе паставілі?

Дэвід Мэркел сьмяецца і пстрыкае ў паветры пальцамі –

імгненна
!

KP.BY: Што, проста ў аэрапорце?

— Не, у пасольстве.

KP.BY: Вы першы раз у Беларусі?

— Першы за доўгі час… Я быў тут у 1995 годзе!

KP.BY: А спадар Крэмер раіў вам, як весьці сябе з чыноўнікамі?

— Я зьвяртаўся да многіх. Дэвід зараз у Мэксыцы, хоць мы кантактуем… Да таго ж, я па—свойму вяду перамовы!

KP.BY: Вы задоволены тым, як яны ідуць?

— Так.

Дэвід Мэркел сустрэўся з…

Міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым

Намесьніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Пяткевіч

Старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай

Кіраўніком місіі назіральнікаў АБСЭ спадаром Арэнсам

Кіраўнікамі пасольстваў краінаў Эўрасаюзу

Лідэрамі апазыцыі

Каментары1

Цяпер чытаюць

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах11

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Усе навіны →
Усе навіны

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

Алесю Бяляцкаму ў Осла ўручылі Нобелеўскі дыплом і знак лаўрэата7

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы4

«Ключавое правіла — не геройстваваць». Беларуска маржуе на польскай Балтыцы, каб справіцца з дэпрэсіяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах11

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць