Навука і тэхналогіі1515

У сеціва трапіла ФОТА расійскага цяжкага ўдарнага беспілотніка, які яшчэ толькі распрацоўваецца

На форуме paralay.iboards.ru з'явілася фатаграфія цяжкага расійскага ўдарнага беспілотнага лятальнага апарата, распрацоўка якога вядзецца па праекце «Паляўнічы-Б» кампаніяй «Сухой», піша N+1.

Ступень гатоўнасці першага ўзору апарата па фатаграфіі, выразанай з прэзентацыі Міністэрства абароны Расіі, вызначыць складана.

Афіцыйна распрацоўка ўдарнага беспілотніка па праекце «Паляўнічы-Б» пачалася ў кастрычніку 2012 года, калі правядзенне работ у кампаній «Сухой» і «МіГ» замовіла Міністэрства абароны Расіі. Галоўным распрацоўшчыкам апарата з'яўляецца кампанія «Сухой». Па выніках праекта плануецца стварыць апарат узлётнай масай да 20 тон.

Якія-небудзь тэхнічныя падрабязнасці аб перспектыўным беспілотніку не раскрываюцца. Вядома толькі, што плануецца выкарыстоўваць тэхналогіі перспектыўнага цяжкага знішчальніка Т-50 (ПАК ФА). Чакаецца, што лётныя выпрабаванні новага апарата пачнуцца ўжо ў 2018 годзе, а ў 2020 годзе ён паступіць на ўзбраенне.

Паводле непацверджаных звестак, дыстанцыя палёту расійскага цяжкага беспілотніка складзе каля шасці тысяч кіламетраў. Калі гэтая інфармацыя сапраўдная, то можна меркаваць, што на апарат будзе ўсталяваны турбарэактыўны двухконтурны рухавік сямейства АЛ-31Ф (выкарыстоўваюцца на знішчальніках сямейства Су-27).

Каментары15

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?9

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі7

Інстытут сучасных ведаў у Мінску пракаментаваў паступленне Таццяны Буланавай7

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі34

Данія ўпершыню назвала ЗША патэнцыйнай пагрозай4

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць