Свет66

ЕС непакоіцца, што антырасійскія санкцыі ЗША перашкодзяць Еўропе атрымліваць расійскі газ

Еўрасаюз занепакоены намерамі ЗША ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі, баючыся, што яны могуць пашкодзіць энергетычным кампаніям.

Еўракамісія забіла трывогу пасля таго, як Палата прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса падтрымала новыя антырасейскія санкцыі — нягледзячы на супраціў адміністрацыі Трампа.

Новыя санкцыі плануюць увесці ў адказ на магчымае ўмяшанне Расіі ў амерыканскія выбары ў 2016 годзе.

Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што «ЕС цалкам прыхільны да рэжыму санкцый супраць Расіі», аднак асцерагаецца «непрадказальных аднабаковых наступстваў, якія паўплываюць на еўрапейскія інтарэсы ў сферы энергетычнай бяспекі».

Занепакоенасць выказалі і некаторыя краіны ЕС, у прыватнасці Германія. Там асцерагаюцца, што амерыканскія санкцыі могуць перашкодзіць развіццю сістэмы трубаправодаў, якія пастаўляюць расійскі газ у Еўропу - напрыклад, абмежаваўшы доступ гэтых кампаній да амерыканскіх банкаў.

Пакуль ЕС выказвае сваю занепакоенасць па дыпламатычных каналах. Аднак спадар Юнкер заявіў, што калі іх на гэтым этапе не прымуць да ўвагі, ЕС «гатовы дзейнічаць належным чынам»

«Тое, што «Амерыка першая», не павінна азначаць, што інтарэсы Еўропы павінны быць у канцы», - дадаў прэзідэнт Еўракамісіі.

Што прадугледжваюць новыя санкцыі?

Спікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян назваў законапраект, які падтрымалі 419 кангрэсменаў, пакетам санкцый, які «закручвае гайкі нашым самым небяспечным праціўнікам для бяспекі амерыканцаў».

Акрамя Расіі, ён таксама накладвае абмежавальныя меры на Іран і Паўночную Карэю.

Калі законапраект прымуць, то ён:

Будзе штрафаваць кампаніі, у тым ліку еўрапейскія, якія працуюць у сферы развіцця расійскай энергетыкі, у прыватнасці праекту «Паўночны паток-2» з Расеі ў Нямеччыну.

Паменшыць тэрміны прадастаўлення пазык расійскім банкам і нафтавым і газавым кампаніям з боку амерыканскіх банкаў.

Замарозіць актывы расійскіх дзяржаўных горназдабыўных і чыгуначных кампаній.

Забярэ ў прэзідэнта Дональда Трампа магчымасць аднаасобна аслабіць санкцыі - для гэтага, згодна з новым дакументам, яму прыйдзецца кансультавацца з Кангрэсам.

У адміністрацыі Трампа занепакоеныя гэтым. Да гэтага часу традыцыйна прэзідэнт ЗША меў права бесперашкодна здымаць любыя абмежавальныя меры.

Законапраекту ўсё яшчэ трэба будзе прайсці праз галасаванне ў Сенаце, дзе большасць належыць рэспубліканцам — толькі пасля гэтага яго накіруюць на подпіс да прэзідэнта. У яго таксама ёсць права накласці на яго вета.

За апошнія шэсць месяцаў прэзідэнцтва Дональда Трампа адносіны паміж ЗША і Расеяй абвастрыліся. У тым ліку на фоне абвінавачванняў ва ўмяшанні Расіі ў амерыканскія выбары з мэтай дапамагчы Трампу сесці ў прэзідэнцкае крэсла.

ЗША раней, яшчэ пры прэзідэнцтве Барака Абамы, ужо ўвялі шэраг санкцый супраць Расіі з-за анэксіі Крыма. Акрамя таго, у снежні, неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў, Абама выслаў з ЗША 35 расійскіх дыпламатаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

Беларускі брэнд сумак Panaskin выпусціў цацкі на ялінку са скуры алігатара. За 1400 рублёў!5

Ваданосава: Вырашыць бюракратычную праблему, звязаную з аплатай страхоўкі маці, не ўдалося4

ЗША ў гэтым месяцы нанеслі ўдар па партовым аб’екце на тэрыторыі Венесуэлы

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не можа проста адмовіцца ад сваіх тэрыторый1

Планета-лімон: астраномы спрабуюць разгадаць прыроду незвычайнага звышрасцягнутага аб’екта ў космасе

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»10

Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім10

Васкрасенскі: Азотныя ўгнаенні і санкцыі ў адносінах фіз— і юрасобаў — і 1135 палітвязняў будуць у Вільні15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць