Свет22

Кітай адкрыў першую замежную вайсковую базу

У Джыбуці прайшла цырымонія адкрыцця першай замежнай вайсковай базы Кітая. Пекін заяўляў, што яна будзе выкарыстоўвацца для міратворчых аперацый у рэгіёне. Цырымонія прымеркавана да 90-й гадавіны Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Фота: Reuters

Вайскоўцы Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) правялі цырымонію адкрыцця базы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў дзяржаве Джыбуці ва Усходняй Афрыцы, паведамляецца на сайце газеты «Жэньмінь жыбаа». Гэта першая замежная вайсковая база Кітая, удакладняе Reuters. Па дадзеных агенцтва, у цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел больш за 300 чалавек, у тым ліку замкамандуючага ВМС Кітая Цянь Чжуна.

Як паведамляла раней агенцтва «Сіньхуа», база пабудавана для ўдзелу кітайскіх вайскоўцаў у міратворчых аперацыях у рэгіёне, а таксама для аказання гуманітарнай дапамогі ў Афрыцы і Заходняй Азіі. Акрамя таго, на ёй будуць праводзіцца вайсковыя вучэнні. Будаўніцтва аб'екта пачалося ў 2016 годзе.

Усяго на базе будуць служыць больш за 2 тыс. вайскоўцаў. Кітай адправіў туды першых вайскоўцаў яшчэ 11 ліпеня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства12

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе5

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова42

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць