Грамадства161161

Пераможца конкурсу пісьменнікаў папрасіў Чаргінца прамаўляць на ўзнагароджванні па-беларуску. Чаргінец: «Сукін сын»

Скандальная сітуацыя здарылася падчас уручэння прэміі праўладнага Саюза пісьменнікаў «Скарынавай душой узлашчанае слова».

Прэмію атрымаў малады літаратар Антось Уласенка, узнагароджвалі яго старшыня Саюза пісьменнікаў генерал Мікалай Чаргінец і ягоны намеснік Анатоль Крэйдзіч.

У гэтым момант здарылася неспадзяванка: Уласенка папрасіў Чаргінца гаварыць па-беларуску, маўляў, аўтар беларускамоўны, кніга таксама.

Чаргінец у адказ абвінаваціў хлопца ў вузкім бачанні свету, аддаў дыплом.

Прынамсі, так гэтую сітуацыю апісваюць сведкі.

«Наша Ніва» пацікавілася ў Мікалая Чаргінца, ці сапраўды ён не здолеў сказаць пары словаў па-беларуску.

«Гэта хлусня, — сказаў Чаргінец. — Хлопец напісаў добрую рэч. Мы ж шукаем таленты, і першыя месцы занялі работы па-беларуску, я вам скажу. А Уласенка — правакатар! Ён мне заяўляе: «Не хачу ціснуць вам руку, бо вы гаворыце на акупацыйнай мове». Але перад ім жа выступаў і мой намеснік, з якім мы дамовіліся, што ён будзе казаць па-беларуску».

«Я не ўмею бездакорна гаварыць, так. Але я — беларус, я за беларускую мову! У мяне ж сітуацыя такая… Пасля вайны я трапіў у адзіную мужчынскую сярэднюю школу, №13. Бацька прыйшоў бязногім з вайны, маці непісьменная была. Вучыўся да 7 класа, там беларускую мову выкладалі як і нямецкую — раз чытанне, раз мова на тыдзень. Потым пайшоў у школу рабочай моладзі, там не было мовы. Пасля скончыў школу трэнераў, там не было мовы. Паступіў на журфак — там таксама не было мовы — пасля перавёўся на юрфак, ну вы зразумелі. Потым тры гады служыў у Афганістане і гэтак далей. І што я, павінен каяцца перад хлопцам гэтым? Падаць на калені? Ён гэтым хваліцца, што з вёскі, дзе мова захавалася. Ён сабе ачкі набірае, што ён «змагар». Не трэба гэтага! То некаторыя думаюць: уключальнік шчоўкнуў у галаве — і ўсе загаварылі. Не будзе так. Трэба прыцягваць увагу да курсаў беларускай мовы, праводзіць тлумачальную работу, што мы сваю мову маем ведаць лепш за рускую. Але не трэба прыніжаць тых, хто спрычыніўся да таго, каб гэты сукін сын хаця б меў магчымасць вывучаць і гаварыць на мове, і хлеб еў нармальны», — выказаўся Чаргінец.

Каментары161

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай11

У Лошыцкім парку пачалі аднаўляць гістарычныя млын і капліцу2

У Папуа — Новай Гвінеі злавілі рыбу, якую не бачылі больш за 40 гадоў

ФІФА абвінаваціла УЕФА ў кампаніі па ачарненні Інфанціна3

Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць трэцяе транспартнае кола

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць