Samsung прэзентаваў ударатрывалую версію флагманскага смартфона Galaxy S8
Кампанія афіцыйна паказала ўдаратрывалы варыянт свайго флагманскага смартфона Galaxy S8 — версію Active.

Як і чакалася, прылада атрымала ўдаратрывалы корпус з металічнай рамкай па краях, здольны вытрымліваць падзенні з вышыні да 1,5 метраў. Па сцвярджэнні вытворцы, надзейнасць смартфона адпавядае ваеннаму стандарту MIL-STD-810G. Акрамя таго, апарат мае абарону ад вільгаці і пылу на ўзроўні IP68.
Выгнуты OLED-дысплей, які стаў фірмовай рысай лінейкі S8, быў заменены на звычайны 5,8-цалевы Super AMOLED-экран з разрозненнем Quad HD+ (2960 x 1440 пікселяў) і ахоўным шклом Corning Gorilla Glass.
Унутры смартфона — топавы чып Snapdragon 835 з 4 Гб аператыўнай і 64 Гб убудаванай памяці, акумулятар ёмістасцю 4000 мАг. А таксама дзве добрыя камеры: асноўная на 12 мегапікселяў і франтальная на 8 мегапікселяў.
Кошт ударатрывалага флагмана па перадзамове пачынаецца ад 850 даляраў.
-
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
-
Смартфоны коштам менш за 100 даляраў могуць знікнуць з продажу
-
Кіраўнік Anthropic Дарыё Амадэі заклікаў запаволіць развіццё ШІ, каб ён не стаў небяспечным для людзей
Цяпер чытаюць
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары