Музыка11

ZaxidFest: найлепшая музыка і неверагодная атмасфера!

Breaking Benjamin, Editors, Enter Shikari, Pain, The Qemists, In Extremo, тры дні на чатырох сцэнах, больш за 50 гуртоў з Украіны, Еўропы і ЗША, 500кВт музыкі, 600 кВт святла, яшчэ больш тэрыторыі і шалёны настрой — усё гэта чакае вас на фестывалі «Захід-2017» , які адбудзецца 18-20 жніўня пад Львовам у вёсцы Радатычы. 

ZaxidFest — найбуйнейшы open-air фэст у Заходняй Украіне. Музычны фестываль адбываецца непадалёк ад старажытнага горада Львоў (40 км па трасе М11 у бок Польшчы). На працягу дзевяці гадоў ён радуе сваіх гасцей музычным эксклюзівам.

ZaxidFest — не толькі неверагодныя канцэрты і яркае шоў, але і адпачынак на прыродзе: кемпінг, забавы, смачная ежа — далей ад бетонных джунгляў (на самой справе, не так ужо і далёка, усяго 30 хвілін:). Лакацыя «Чароўная даліна», размешчаная паміж полем і лесам, мае некалькі азёр і камфортную тэрыторыю, дзе можна і пазагараць, і схавацца ў цянёк у гарачыя летнія дні.

У гэтым годзе на фестывалі выступіць больш за 50 гуртоў з Германіі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Украіны і іншых краін свету.

Упершыню ва Украіне: гурты Breaking Benjamin i Editors

Амерыканскія альтэрнатыўшчыкі Breaking Benjamin такі «зламаюць свайго Бенджаміна» — пераадолеюць страх перад палётамі фронтмэна гурта Бенджаміна Барнлі і перасякуць Атлантыку. Гэта будзе другі прыезд групы ў Еўропу. Шматразовыя ўдзельнікі розных амерыканскіх чартаў, уладальнікі плацінавых, мультыплацінавай, залатых альбомаў і сінглаў, аўтары шматлікіх песень, Breaking Benjamin збіраюць на радзіме стадыёны. Іх сінгл «I Will Not Bow» нядаўна стаў двойчы плацінавым — паводле інфармацыі The Recording Industry Association of America® (RIAA), прадалі ўжо два мільёны копій.

Брытанцы Editors на ZaxidFest стануць музычным катарсісам для ўсіх слухачоў вытанчанага пост-панка, бо група ўпершыню прыедзе ва Усходнюю Еўропу. Том Сміт, вакаліст каманды, мае вакальныя дадзеныя ў 4,95 актавы!

За «цяжэйшую» музыку на ZaxidFest будуць адказваць каманды з усяго свету, а менавіта Pain (Швецыя), In Extremo (Германія), We Butter The Bread with Butter (Германія), амерыканцы Miss May I, Being As An Ocean і Chelsea Grin, украінцы Septa, Space of Variations 1914 і іншыя.

Пяшчота фестывалю — гэта Vivienne Mort, мінорна-запальваючы Pianoboй, неверагодная Хрысціна Салавей на Начной сцэне. Дуэт «Жэня і Каця»The Elephants, ARLETT, Tik TuZapaska на Інды-сцэне.

У гэты раз Беларусь на ZaxidFest будуць прадстаўляць Лявон Вольскі і Рэспубліка Паліна.

А таксама ўжо традыцыйна на фестывалі — катэгарычны і выдатны Noize MC, удзельнікі Еўрабачання O.Torvald, заўсёды выдатная «Карна», энергічны «Тартак», «рокабільшчыкі The Hypnotunez, лепшы рок-гурт Еўропы па версіі GBOB Sinoptik, зоркі ўкраінскага шоу «Х-Фактар» Detach, Fontaliza і многія іншыя.

Поўны пералік груп і квіткі на афіцыйным сайце фестывалю https://zaxidfest.com/.

Можна далучыцца да беларускага бас-тура з Мінска і Брэста: https://vk.com/zahid_minsk 

Сачыць за навінамі фестывалю можна праз суполку ў Facebook.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць