Улада11

Ліцэісты правялі лінейку

Ля будынку на Кірава, 21

1 верасня ў Мінску, каля будынка па вуліцы Кірава, 21, навучэнцы былога Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа разам з бацькамі і настаўнікамі правялі лінейку, прысвечаную Дню ведаў.

На працягу 11 гадоў навучальная ўстанова размяшчалася ў гэтым будынку, які ў 2003 годзе ўлады перадалі суду Цэнтральнага раёна сталіцы.

Адкрываючы лінейку, дырэктар ліцэя Уладзімір Колас павіншаваў прысутных з Днём ведаў і выказаў падзяку ўсім сябрам ліцэя ў Беларусі і за яе межамі. Паводле яго слоў, гэты навучальны год з’яўляецца годам святкавання 20‑годдзя ліцэя, адкрытага ў 1989 годзе пры Беларускім гуманітарным адукацыйна‑культурным цэнтры. «Ужо ў верасні мы пачнем падрыхтоўку да гэтага свята. Як звычайна, нас чакаюць цікавыя падарожжы ў свет ведаў, сустрэчы з выдатнымі людзьмі і знаёмства з еўрапейскай гісторыка‑культурнай і прыроднай спадчынай», — сказаў У.Колас.

Намеснік дырэктара ліцэя Лявон Баршчэўскі зазначыў, што ліцэісты павінны памятаць пра свой дом па вуліцы Кірава, 21.

«Бо ў гэтым гістарычным будынку з канца XIX стагоддзя заўсёды размяшчаліся навучальныя ўстановы. І мы ўпэўнены, што з часам ліцэй вернецца ў свой дом», — сказаў Л.Баршчэўскі.
Ён заклікаў выкладчыкаў і ліцэістаў высока несці марку навучальнай установы, якая вылучаецца прыхільнасцю да нацыянальный традыцый і высокім узроўнем ведаў.

Прысутныя выканалі гімн «Гаўдэамус ігітур» і ўсклалі кветкі да сцен будынка.

Нагадаем, за 19 гадоў існавання гэта ўстанова прайшла шлях ад нядзельнай навучальнай установы пазакласнага тыпу да Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Міністэрства адукацыі з філіяламі ва ўсіх абласцях краіны. Вясной 2003 года ліцэй быў закрыты ўладамі. Нягледзячы на гэта, навучальная ўстанова працягвае працаваць у неафіцыйным статусе Беларускага гуманітарнага ліцэя. Навучэнцы самастойна вывучаюць курс сярэдняй школы і здаюць экзамены экстэрнам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»19

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»19

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць