Спорт33

Самы беларускамоўны футбольны клуб спраўляе юбілей

Менскі футбольны клюб «Тарпэда», што выступае ў Першай лізе, пачынае спраўляць юбілей, паведамляе «Свабода». Клюб ужо павіншавала Беларуская фэдэрацыя футболу.

Адзін з найстарэйшых футбольных клюбаў Беларусі быў заснаваны ў 1947 годзе, пяць раз станавіўся чэмпіёнам БССР (у год заснаваньня і чатыры разы ў 1960-х), тры разы заваёўваў кубак БССР. Ад 1992 году выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі, даходзіў да 4-га месца ў чэмпіянаце і да фіналу ў кубку краіны.

У 2005 годзе празь фінансавыя праблемы клюб «Тарпэда» перайшоў у Другую лігу, нават перамог у ёй, але пасьля спыніў існаваньне. На базе клюбу ўтварыўся ФК «Менск». Але ў 2007 годзе «Тарпэда» адрадзілі фанаты, клюб пачаў гуляць у чэмпіянаце Менску (4-ы узровень беларускіх лігаў). У 2014-м адроджаны клюб стаў прафэсійным і выйшаў у Другую лігу, а ў 2016-м пачаў выступаць у Першай лізе.

На момант публікацыі, пасьля 19 тураў «Тарпэда» займае першае месца ў Першай лізе зь 10 перамогамі, 4 нічыімі і 5 паразамі. Калі клюб захавае такія паказьнікі ў наступных 11 турах, ён вернецца ў Вышэйшую лігу.

#TarpedaCup

A post shared by Tarpeda1947 (@tarpeda1947) on

«Тарпэда» называюць самым беларускамоўным зь беларускіх футбольных клюбаў, ці ня самай беларускамоўнай спартовай камандай краіны. Гэты клюб адным зь першых наагул у беларускім спартовым жыцьці пачаў выкарыстоўваць беларускую мову як у сеціве, так і па-за ім. Сайт клюбу мае якасную асноўную беларускамоўную вэрсію, а ўсе сацсеткі вядуцца выключна па-беларуску. Фанаты каманды робяць беларускамоўныя банэры, гімн клюбу напісаў беларускамоўны рэп-гурт «Чырвоным па белым».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну5

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну5

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць