Грамадства77

МЗС Беларусі: Рашэнне аб адкрыцці крымінальнай справы па зніклым Грыбу будзе прымацца па выніках праверкі

Па заяве бацькі зніклага ў Гомелі ўкраінца Паўла Грыба ў Беларусі пасля правядзення праверкі будзе прынята рашэнне аб адкрыцці крымінальнай справы. Пра гэта сёння на брыфінгу распавёў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, піша Tut.by.

Павел Грыб

— Першасная праверка, праведзеная па запыце ўкраінскай дыпмісіі ў Мінску праваахоўнымі органамі Беларусі, не выявіла якіх-небудзь дадатковых звестак па гэтым пытанні. Разам з тым, улічваючы грамадскі рэзананс ва Украіне і зварот пасольства, гэтая тэма знаходзіцца на асаблівым кантролі. Паводле наяўнай на дадзены момант інфармацыі, у беларускія кампетэнтныя органы ад бацькі зніклага ўкраінца Ігара Грыба 31 жніўня паступіла адпаведная афіцыйная заява. Па ёй праводзяцца ўсе неабходныя праверачныя мерапрыемствы, і ў выніку ў прадугледжаныя законам тэрміны будзе прынята рашэнне аб адкрыцці крымінальнай справы. Якой-небудзь дадатковай інфармацыі ад праваахоўных органаў Украіны МЗС Беларусі не атрымліваў, — сказаў Мірончык.

Гэтае ж пытанне сёння пракаментаваў журналістам намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. На пытанне, як адбіваецца на іміджы Беларусі гісторыя са знікненнем на нашай тэрыторыі Грыба, дыпламат адказаў, што спадзяецца, што гэта не абвострыць адносіны Беларусі з Украінай.

— Робіцца ўсё, што неабходна ў такой сітуацыі, але, на жаль, гэтая сітуацыя разглядаецца ў такім больш абвостраным рэгіянальным кантэксце, — заявіў намеснік міністра.

Гісторыя знікнення Паўла Грыба

Нагадаем, аб знікненні 19-гадовага ўкраінца стала вядома 28 жніўня. Павел Грыб паехаў у Гомель на сустрэчу з расіянкай, з якой пазнаёміўся ў інтэрнэце. Меркаваная дзяўчына Паўла паведаміла ў інтэрв'ю «Еўрарадыё», што не бачыла, каб у час сустрэчы маладога чалавека нехта затрымліваў. Аднак дадому Павел не вярнуўся, і яго бацька Ігар Грыб паехаў у Гомель, каб высветліць месцазнаходжанне сына. Там яму неафіцыйна паведамілі, што Павел знаходзіцца ў вышуку па арт. 205 КК РФ (Тэрарыстычны акт) па запыце ФСБ Краснадарскага краю.

Чарнігаўская пракуратура 29 жніўня паведаміла аб адкрыцці крымінальнай справы па факце знікнення Паўла Грыба. Меркаваная дзяўчына, з якой зніклы Павел сустракаўся ў Гомелі, у інтэрв'ю беларускім журналістам прызналася, што сустрэча прайшла па ініцыятыве ФСБ.

28 жніўня пасольства Украіны накіравала ноту ў МЗС Беларусі з просьбай праінфармаваць аб гэтай сітуацыі. У МЗС ноту атрымалі і, па словах прэс-сакратара ведамства Дзмітрыя Мірончыка, украінскі бок праінфармуюць, як толькі атрымаюць інфармацыю ад памежных і праваахоўных органаў Беларусі. 30 жніўня раніцай ва ўкраінскім пасольстве адказу з МЗС Беларусі яшчэ не было.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін паведаміў, што мае намер абмеркаваць гэтую сітуацыю з беларускім калегам Уладзімірам Макеем 31 жніўня. Пазней у МЗС Украіны заявілі, што з боку Беларусі адсутнічае належны ўзровень супрацоўніцтва.

У МЗС Беларусі ў адказ на гэта ўказалі Кіеву на недарэчнасць пагроз.

З нагоды заявы ў Еўрапейскі суд рэакцыя ад афіцыйнага Мінска наўрад ці з'явіцца — на Беларусь юрысдыкцыя Еўрапейскага суда па правах чалавека не распаўсюджваецца, паколькі Беларусь не ўваходзіць у Раду Еўропы.

Грыб-малодшы усе-такі заехаў у Беларусь

Таксама 31 жніўня ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі пацвердзілі, што Павел Грыб перасякаў беларускую мяжу 24 жніўня.

«Грамадзянін Украіны Павел Грыб сапраўды перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі 24 жніўня ў пункце пропуску «Новая Гута» (Гомельская вобласць) ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Прэтэнзій з боку памежнай службы Беларусі да гэтай асобы не было», — распавёў афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі шэрагу беларускіх і ўкраінскіх СМІ, Павел Грыб можа знаходзіцца ў СІЗА Краснадарскага краю Расіі. Туды, па словах бацькі зніклага хлопца, павінны накіравацца афіцыйныя прадстаўнікі МЗС Украіны, генеральнага консульства ў Растове. Інфармацыі ад іх не паступала.

На мінулым тыдні сям'я зніклага ў Беларусі ўкраінца Паўла Грыба звярнулася ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, заявіўшы, што Беларусь, на тэрыторыі якой знік украінец, паводле міжнароднага права, нясе адказнасць за гэты выпадак.

Каментары7

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →