Усяго патроху1717

«Дагоніш — выйду замуж», «Галава не баліць». Уладальнік бізнэсу вінілавых налепак на аўто пра самыя папулярныя варыянты заказаў

Учора мы напісалі пра мінчанку Віталіну Ненарокамаву, якая шукае мужа, размясціўшы свой нумар тэлефона на ўласнай «Альфа Рамэа».

Такі спосаб працуе куды лепш за ўсялякія «ціндары» і сайты знаёмстваў: па словах жанчыны, у дзень ёй тэлефануюць мінімум тры разы.

Сёння мы звязаліся з яшчэ адным мінчуком, які павесіў аб'яву «Шукаю жонку, а маці нявестку» на свой транспарт яшчэ ў чэрвені. Завуць яго Аляксей Каламійцаў, яму 27 гадоў, працуе кіроўцам. Праўда, чамусьці такога поспеху, як Віта, ён не мае: за чатыры месяцы хлопцу патэлефанавалі ўсяго 10 прэтэндэнтак на руку і сэрца.

Аляксей мяркуе, што гэта таму, што дзяўчаты не ўспрымаюць падобныя аб’явы сур’ёзна, а яшчэ баяцца рабіць першы крок. «Яны думаюць, што гэта жарт, тэлефануюць і смяюцца. А я ж сур' ёзна! Ужо паспеў нагуляцца, ды й маці таксама пытаецца пра нявестку!» — расказаў «НН» Аляксей.

Аляксей Каламійцаў

Як і Віта, ён не ўспрымае сацсеткі і лічыць, што яны толькі марнуюць час. У якасці будучай жонкі Аляксей хацеў бы бачыць побач «добрую гаспадыню з галавой на плячах, не вельмі тоўстую і дагледжаную».

Мы прапанавалі хлопцу скантактавацца з Вітай, але ён баіцца, што 39-гадовай жанчыне будзе не цікава з тым, хто маладзейшы за яе на 12 гадоў.

З цікаўнасці мы патэлефанавалі ў сэрвіс, які займаецца вырабам вінілавых налепак і спыталіся, наколькі часта беларусы замаўляюць такія сюжэты.

«З просьбай вырабіць налепкі з пошукам жонкі ці мужа да нас звяртаюцца прыблізна тры разы ў месяц. Часцей за ўсё гэта робяць дзяўчыны. У іх бываюць вельмі незвычайныя тэксты: «Дагоніш — выйду замуж», «Галава не баліць», «Шуба ёсць», «Прапіска ёсць»… Ну, і пасля ідзе прапанова ажаніцца з нумарам тэлефона. Хлопцы ў гэтым плане больш сціплыя: налепка, як у Аляксея, гэта для іх — верх крэатыву», — расказаў «НН» прадпрымальнік Зміцер Дамарад.

Каштуюць такія ўпрыгажэнні на аўто да 13 рублёў, у залежнасці ад памераў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць