Грамадства

Менская археалягічная калекцыя страчаная назаўсёды

Археолягі не змаглі дакапацца праз утрамбаванае бульдозэрам сьмецьце да бясцэнных экспанатаў. А камунальнікі не захацелі чакаць даўжэй і пачалі завальваць сьмецьцем месца, куды, відаць, і былі выкінутыя 300 тысяч экспанатаў.

Менская археалягічная калекцыя, якая зьбіралася 60 гадоў і ў лютым была вывезеная на сьметнік (300 тыс. экспанатаў) страчаная незваротна. Раскопкі, зладжаныя на сьметніку, куды вывезьлі экспанаты, не далі плёну.

Супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, археоляг Сяргей Тарасаў, які апошні апекаваўся калекцыяй, лічыць, што з надзеяй адшукаць сьведчаньні менскай мінуўшчыны цяпер ужо можна разьвітацца: «Мы зрабілі некалькі спробаў. Капалі экскаватарам на гусенічнай хадзе. Літаральна два тыдні таму была апошняя спроба, у суботу і нядзелю. Але ці то мы не дакапаліся да таго слою, дзе высыпаныя экспанаты, ці то яны рассыпаныя шырока. Там жа бульдозэрам усё ўтрамбоўваецца...»

Камунальныя службы, паводле словаў С.Тарасава, не захацелі даўжэй чакаць і цяпер пачалі зноў звальваць сьмецьце на месца, дзе, як мяркуецца, былі высыпаныя археалягічныя экспанаты.

Навуковец зазначыў, што сьледзтва па факце зьнікненьня калекцыі вядзе пракуратура Ленінскага раёну Менску. Сваіх высноваў работнікі пракуратуры яшчэ не зрабілі.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Gazeta Wyborcza расказаў, як сустракаў Пачобута пасля вызвалення2

Выйшаў на свабоду палітвязень, які прыехаў з Расіі і пры абсурдных абставінах затрымаўся ў Беларусі на тры гады6

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай41

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску5

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць