Улада2424

Севярынец паехаў у Оршу, каб спраўдзіць, ці ідуць расійскія танкі

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец разам з паплечнікамі едзе ў Воршу, каб праверыць, ці рушыла ў Беларусь асобная танкавая брыгада з Падмаскоўя.

«У іх вучэньні — трывога, праверка. І ў нас вучэньні — трывога, праверка», — заявіў Севярынец «Свабодзе».

Ён падкрэсьліў, што зьбіраецца ехаць, бо дапускае сытуацыю, што Міністэрства абароны Беларусі ня ведае пра дзеяньні Масквы.

«Пакуль няма афіцыйнай інфармацыі ад расейскага вайсковага ведамства, што гэта няпраўда. Калі такая інфармацыя зьявіцца, то разьвернемся і будзем думаць, што гэта было выпрабаваньне нэрваў кіраўніцтва Беларусі. Хаця гэта выглядае зусім кепска. Што гэта за заявы міністэрства абароны Расеі, пра якія ня ведае беларускае міністэрства падчас сумесных вучэньняў? Што, мы павінны рабіць выгляд, што нічога не адбываецца?»

Севярынец лічыць, што танкі могуць завезьці ў Беларусь праз чыгунку ці трасай М1. Менавіта таму Ворша — пункт, дзе зручней за ўсё пільнаваць вайсковую тэхніку.

«Мы зараз зьвязваемся з аршанскімі актывістамі, просім выставіць назіральнікаў, якія сачылі б за сытуацыяй на трасе М1 і на чыгунцы», — сказаў Севярынец.

Што актывісты будуць рабіць, калі сапраўды сустрэнуць танкі, Севярынец пакуль ня ведае:

«Будзем глядзець на сытуацыю. Але калі Міністэрства абароны Беларусі ня ведае, што гэта за танкі, то гэта вайсковая агрэсія з усімі наступствамі».

Інфармацыя пра тое, што расейскія танкі, не прадугледжаныя рэглямэнтам вучэньняў «Захад-2017», паднятыя па трывозе і рушылі ў Беларусь, зьявілася ўдзень 14 верасьня. Пазьней Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што «расейскі складнік вучэньняў ужо знаходзіцца ў Беларусі і дадаткова нікога не чакаюць».

Каментары24

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць