Усяго патроху

Вакол свету за 79 дзён: новы рэкорд брытанскага раварыста

Равырыст з Шатландыі Марк Бомант усталяваў новы сусветны рэкорд, аб'ехаўшы вакол свету на ровары за 79 дзён. Для гэтага яму даводзілася штодня праязджаць у сярэднім па 386 км, піша ВВС.

ЕРА

34-гадовы спартсмен прыбыў у Парыж на адзін дзень раней за ўстаноўлены тэрмін, пераадолеўшы агулам 30 тысяч км. Ля Трыумфальнай аркі яго чакаў натоўп прыхільнікаў.

У 2008 годзе Бомант ужо ставіў сусветны рэкорд: тады ён праехаў вакол свету за 194 дні. Аднак з тых часоў гэты рэкорд быў пабіты іншымі раварыстамі: апошняя кругасветная велавандроўка доўжылася 123 дні.

Каб пабіць гэты рэкорд, Бомант ехаў на ровары па 16 гадзін у дзень, а спаць яму прыходзілася толькі па пяць гадзін у суткі.

Ён пачаў свой шлях 2 ліпеня ў Парыжы і праехаў праз Еўропу, Расію, Манголію і Кітай. Затым ён перасёк усю Аўстралію, Новую Зеландыю і Паўночную Амерыку, пасля чаго выйшаў на фінішную прамую, якая пралягала праз Партугалію, Іспанію і Францыю.

У ходзе заезду Бомант таксама паставіў рэкорд для Кнігі рэкордаў Гінеса: за найбольшую колькасць міль, пераадоленых на ровары на працягу месяца. За гэты перыяд ён праехаў ад Парыжа да Перта (Аўстралія), пераадолеўшы адлегласць у 11315 км.

«Гэта было, бясспрэчна, самае жорсткае выпрабаванне, праз якое калі-небудзь праходзіла маё цела і мой мозг. Фізічная і маральная вытрымка была неабходная мне кожны дзень, але мяне атачала выдатная каманда», — распавёў спартсмен.

AFP

«Поспех кругасветнага падарожжа за 80 дзён паказвае, што тое, што здаецца немагчымым, на самай справе магчыма, і рассоўвае рамкі спорту, які патрабуе вынослівасці», — кажа Бомант.

Паводле яго слоў, за час падарожжа даводзілася хутка прывыкаць да розных умоў клімату і праязджаць праз зусім незнаёмыя яму тэрыторыі, такія як Расія і Манголія.

У паўночным паўшар'і падарожніку даводзілася ехаць пры мінусовых тэмпературах, а ў Паўночнай Амерыцы — дыхаць паветрам, задымленым у выніку лясных пажараў.

За час падарожжа Бомант двойчы падаў з ровара, і пасля падзення ў Расіі яму была аказаная тэрміновая стаматалагічная дапамога. На працягу ўсяго маршруту яго суправаджала каманда падтрымкі, у якую ўваходзілі у тым ліку механік, дыетолаг, лекар і менеджар.

Марк пачаў займацца веласпортам у 12-гадовым узросце. Тады ён здзейсніў сваё першае вялікае падарожжа, праехаўшы 233 кіламетры па Шатландыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць