Ад рэдакцыі1414

Топ-5 жартаў пра «Нашу Ніну»

Інтэрнаўты прыдумалі безліч новых праектаў, якія варта зрабіць «Нашай Ніве». «Наша Даша» мусіць распавядаць пра спартовае жыццё краіны, «Наша Піва» — пісаць пра цікаўнасці мужчынскай паловы насельніцтва, а «Наша [легендарнае] Шмаравідла» — збіраць свецкую хроніку.

Як толькі не прапаноўвалі інтэрнаўты дапрацаваць назву «Нашай Ніны»: «Наша Няша», «Наша Маша», «Наша Німфа», «Наша Ніка»…

Дарэчы, Алена Гушча выступіла супраць «Нікі», затое «Ніну» горача падтрымала:

«Ніна — гэта старажытнае асірыйскае імя, якое абазначае ў перакладзе ''Царыца'', ''Спадарыня''. Па-мойму, ''Наша Ніна'' — найлепшая назва для сайта беларускіх жанчын. ''Наша Ніна'' — наша спадарыня! Віншую ўсіх нас!»

««Наша Глаша», мяркуючы па луках. А за ідэю — пяцёрачка», — пракаментавала Вікторыя Аляксандрава.

«Мне падабаецца. А для ліцвінаў можна літару «я» дадаць — «нашаЯніна»», — напісаў Аляксей Крукоўскі.

««Маша Ніна» прарасла і закаласілася. І «Наша Ніва» такі падабрала маю забаўку з фэйкавай назвай і запусціла сур'ёзны праект «Наша Ніна»… Праўда, недзе згубілася Маша. Магчыма, трэба яшчэ чакаць «Маша Ніва». З гэтай прычыны ўрачыста абяцаю выпусціць неўзабаве трэці «жэстачайшы» нумар «МяшаНіны»», — арыгінальна павіншаваў нас з запускам Вецер Механічны.

А вось як абыграла з'яўленне «Ніны» Аляксандра Баярына:

«Сенсацыя! Пакуль анлайнеры і туты таўсцеюць і заплываюць тлушчам, «Наша Ніва» нарадзіла дачку. Вось што значыць здаровы вобраз жыцця і выбіральнасць прадуктаў харчавання. Маладая, падцягнутая газета занялася рэпрадукцыяй. А брсмаўскія і спутнікаўскія смі пайдуць на ЭКА. А самыя прасунутыя праеўрапейскія выданні зробяць сабе аборт».

Твітар прыняў «Ніну» як дадзенасць:

«У прынцыпе, пасля артыкула ў «НН» пра мужыкоў, якія няправільна сядзяць у метро, гэтага варта было чакаць…».

Ужо ж усе ведаюць, што такое мэнспрэдынг і што з гэтым трэба змагацца, праўда?

Хоць дзе-нідзе адчуваюцца ноткі горычы:

«Аддадзім належнае, яны трымаліся да апошняга. Але яны павінны былі змагацца са злом, а не далучыцца да яго…».

Пяць фактаў пра «Нашу Ніну»

Каментары14

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць