Навука і тэхналогіі

Астраномы знайшлі новы касмічны аб'ект: камету з двума незалежнымі ядрамі

Арбітальная абсерваторыя «Хабл» адкрыла ўнікальную камету ў поясе астэроідаў паміж арбітамі Марса і Юпітэра, якая мае не адно, а адразу два ядры, якія круцяцца адзін вакол аднаго, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature. Яе назвалі 288P.

«Гэтая камета ўзнікла зусім нядаўна, каля 5 тысяч гадоў таму. Хутчэй за ўсё, яна распалася на дзве часткі з-за высокай хуткасці кручэння вакол сваёй восі. Пасля таго, як ядро раскалолася на дзве часткі, паловы каметы паступова адышлі адна ад аднае дзякуючы выкідам, якія ўзнікалі на іх паверхні ў выніку выпарэння лёду», — распавядае Джэсіка Агарвал з Інстытута вывучэння Сонечнай сістэмы ў Гётынгене (Германія).

Па словах навукоўцаў, нябеснае цела, за якім яны пачалі назіраць прыкладна год таму, можна назваць новым тыпам аб'ектаў Сонечнай сістэмы, бо іншых камет або астэроідаў такога роду раней астраномы не знаходзілі.

Існуе некалькі дзясяткаў «двух'ядравых» астэроідаў, адкрытых за апошнія гады, аднак такая камета была адкрытая ўпершыню.

Вялікую загадку ўяўляе тое, як магла ўзнікнуць гэтая камета. Як тлумачаць навукоўцы, яе паловы размешчаныя на занадта вялікай адлегласці адна ад аднае для таго, каб яны маглі паўстаць у выніку нейкіх унутраных працэсаў у былым адзіным ядры 288P.

На думку Агарвал і яе калег, у далёкім мінулым прамаці 288P магла сутыкнуцца з нейкім іншым аб'ектам, што прымусіў яе патрэскацца і «здзьмуў» пыл, які пакрываў яе паверхню і абараняў яе льды ад прамянёў Сонца.

У выніку гэтага камета пачала раставаць, і бруі газу, што вырываліся з яе нетраў, раскалолі яе на дзве часткі і прымусілі паловы каметы разысціся на вялікія адлегласці.

Пакуль не зразумела, ці ёсць іншыя падобныя аб'екты ў поясе астэроідаў або ў Сонечнай сістэме ў цэлым. Навукоўцы кажуць, што яны адкрылі незвычайную прыроду 288P цалкам выпадкова, і пошукі яе «братоў» вымагаюць велізарных высілкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць