Эканоміка2929

$, €, £, ₽, Br… Чаму не выкарыстоўваецца сімвал беларускага рубля?

У сучасным свеце для любой валюты мець уласны сімвал — гэта прэстыжна. Сімвалы сваіх грошай маюць і ў рознай ступені выкарыстоўваюць і нашы суседзі: Украіна, Казахстан. Для расійскага рубля графічны знак быў зацверджаны ў 2013 годзе і стаў настолькі папулярным, што сёння прысутнічае паўсюль: ад цэннікаў у крамах да рэкламных білбордаў.

У 2005 годзе свой сімвал з’явіўся і ў беларускага рубля — Br. Ён быў выбраны з дасланых на конкурс варыянтаў і зацверджаны кіраўніцтвам Нацбанка.

Пераможцы конкурсу нават атрымалі ўзнагароду ў памеры 1 275 000 рублёў (каля 600 даляраў па курсе на той час).

Тады ж адпаведнай пастановай Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам, нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям, іншым юрыдычным асобам выкарыстоўваць гэты графічны знак у якасці ўказання на афіцыйную грашовую адзінку — беларускі рубель (як перад, так і пасля наміналу беларускага рубля) пры вытворчасці, размяшчэнні і распаўсюджанні рэкламы на рынках тавараў, работ і паслуг, інфармацыйных, даведачных матэрыялаў, а таксама ў іншых мэтах.

Так змяніліся б цэннікі ў крамах, калі б сімвал Br насамрэч выкарыстоўваўся

І вось, з той пары мінула ўжо дванаццаць год, а сімвал рубля так і не ўвайшоў у наша паўсядзённае жыццё. Яго не выкарыстоўваюць ні ў крамах, ні ў рэкламе, ні нават у саміх банках. Чаму ж так адбылося? 

У Нацбанку кажуць пра свайго роду трэнд у гэтай сферы, не звязаны з запатрабаванасцю.

«Распазнавальныя графічныя сімвалы гістарычна замацаваліся за асноўнымі сусветнымі валютамі — далярам, фунтам і енай. Пры ўводзе ў абарачэнне еўра таксама быў створаны спецыяльны знак, які адразу атрымаў шырокае распаўсюджанне. Стварэнне сімвалаў «маладых» нацыянальных валют стала своеасаблівай модай на постсавецкай прасторы, аднак у большасці выпадкаў гэтыя ініцыятывы не былі падтрыманыя насельніцтвам і бізнэс-супольнасцю», — паведамілі «НН» у прэс-службе Нацбанка.

Між тым, удалым можна прызнаць эксперымент з укараненнем сімвала расійскага рубля, зацверджанага Банкам Расіі ў 2013 годзе. У Рэспубліцы Казахстан сімвал тэнге быў выбраны ў 2007 годзе, але амаль не выкарыстоўваецца. Таксама не атрымаў распаўсюджання і графічны знак украінскай грыўні, конкурс на выбар якога быў праведзены ў 2003 годзе, і часцей за ўсё выкарыстоўваецца традыцыйнае скарачэнне «грн». 

Сімвалы злева направа: грыўны, расійкага рубля і тэнге

Варта адзначыць, што пасля дэнамінацыі ў 2016 годзе даволі папулярным стала выкарыстанне міжнароднага кода беларускага рубля — BYN. У пераходны перыяд, калі ў абароце былі адначасова і старыя, і новыя купюры, гэты код сталі выкарыстоўваць, каб адзначыць, што цана ўказаная менавіта ў дэмінаваных рублях, бо недэмінаваныя мелі іншае міжнароднае абазначэнне — BYR. Але такі код маюць усе сусветныя валюты: USD, EUR, PLN, RUB, AUD і г.д. Яго выкарыстоўваюць банкі для правядзення міжнародных валютных аперацый.

Сімвалы ж грашовых адзінак, або знакі, прызначаныя, у першую чаргу, для хуткага ўводу з клавіятуры іх назваў і павышэння пазнавальнасці нацыянальнай валюты ў свеце.

Можа, надышоў час прыняць адпаведныя захады для забеспячэння выкарыстання сімвала беларускага рубля ў штодзённым жыцці? Нацбанк такі пункт гледжання не падзяляе.

«У сувязі з рэкамендацыйным характарам выкарыстання графічнага знака Br Нацыянальны банк не лічыць мэтазгодным прыняцце адміністрацыйных, а тым больш заканадаўчых мер па яго абавязковым укараненні. Таму далейшае выкарыстанне і (або) невыкарыстанне суб'ектамі гаспадарання і фізічнымі асобамі зацверджанай выявы графічнага знака беларускага рубля носіць добраахвотны характар», — кажуць ў прэс-службе.

А як лічыце вы? Ці хацелі б вы бачыць і выкарыстоўваць сімвал Br замест р. і руб. у крамах, рэкламе і афіцыйных дакументах? Ці варта заканадаўча замацаваць абавязковасць яго выкарыстання?

Каментары29

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі29

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі29

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць