Здарэнні1616

У Калінінградзе тамтэйшыя гопнікі забілі андэграўнднага гродзенскага музыканта

Цела гродзенскага музыкі Арцёма Самойлава, вядомага як Experimental Chemistry, знайшлі 23 верасня ў пасёлку Ермакова Калінінградскай вобласці, куды ён адправіўся на заробкі з сябрамі. Падазраванага ў забойстве ўжо затрымалі супрацоўнікі паліцыі. Пакуль ідзе следства, сябры Арцёма шукаюць сродкі, каб дапамагчы сваякам даставіць цела гродзенца ў родны горад.

Арцём і некалькі іншых гродзенцаў адправіліся ў Калінінградскую вобласць 1 верасня. Там хлопцам абяцалі высокааплатную працу і жыллё. За тры тыдні працадаўцы далі толькі апошняе, але пры гэтым увесь час абяцалі аформіць дакументы і даць працу.

«Пакуль мы чакалі працу, даводзілася чымсьці сябе займаць. Хадзілі займацца на турнікі, збіралі грыбы, яблыкі, у мясцовым старым клубе нам дазволілі гуляць у настольны тэніс, зрабілі невялікі рамонт у доме, у якім мы жылі. Арцём вельмі любіў рыбачыць, збіраць грыбы і яблыкі, — распавядае Яўген, сябар Арцёма. — У адзін дзень каля крамы да мяне падышлі некалькі мясцовых, якім не спадабалася мая барада. Абяцалі пахаваць, калі я яе не згалю. Сярод іх быў такі Толік, адбіты на галаву, мясцовы завадатар. Ад іншых жыхароў я даведаўся, што ён увесь час удзельнічаў у нейкіх разборках і яму часта прылятала. Ён і заявіў мне: «У маёй вёсцы ніхто не будзе хадзіць з барадой!»

Гродзенцы стараліся не звяртаць увагі на заўвагі мясцовых хуліганаў. Але пагрозы не спыняліся.

«У цэлым з мясцовымі мы сябравалі. У пасёлку жылі людзі ў асноўным старэйшага ўзросту і маленькія дзеці, за якімі прыязджаў школьны аўтобус. Чым маглі, мы дапамагалі жыхарам, а яны дапамагалі нам: вадой, прадуктамі, інструментам, запрашалі ў лазню папарыцца. Але некалькі чалавек пастаянна на грузавіку ездзілі, сігналілі, выходзілі з малатком і пагражалі», — дадае Яўген.

У выніку гродзенцам працы не далі. Пасля трох тыдняў у пасёлку яны сталі паступова з’язджаць дадому — квіткі на самалёт былі на розныя дні. Яўген з першай групай хлопцаў прыляцеў у Беларусь 22 верасня. Арцём з астатнімі павінен быў паляцець праз некалькі дзён.

«Я павінен быў вылятаць з Калінінграда ў Мінск у панядзелак 25 верасня, а Арцём ў пятніцу 22, але атрымалася так, што мы з Арцёмам выпадкова памяняліся — брыгадзір купіў мне квіток на пятніцу, а Арцёму на панядзелак.

Я паляцеў, а хлопцы засталіся. Увечары 23 верасня хлопцы пайшлі гуляць у тэніс у мясцовы клуб. Арцём пасля гульні выйшаў пакурыць на вуліцу. Яго доўга не было, хлопцы выйшлі і знайшлі ля ўваходу ў клуб цела ў крыві — гэта быў Арцём. Яны выклікалі хуткую, якая ехала 40 хвілін. Па прыездзе медыкаў Арцём яшчэ дыхаў, але выратаваць яго не ўдалося».

У тую ноч гродзенцы не маглі заставацца ў пасёлку — гэта было небяспечна. Хлопцы з’ехалі ў Калінінград і начавалі там на аўтамыйцы.

Паліцыя 25 верасня знайшла меркаванага забойцу Арцёма — таго самага Толіка, які ўвесь час пагражаў гродзенцам. Ідзе следства. Цела Арцёма сябры і сваякі забраць пакуль не могуць, бо яшчэ няма дазволу.

«На месцы Арцёма павінен быў быць я, але лёс распарадзіўся так, што памяняў сяброў месцамі. У выніку мы нічога не зарабілі, а толькі страцілі час і сябра. Каб прывезці цела Арцёма ў Гродна, трэба прайсці доўгую працэдуру. Як мне вядома, спачатку труна з целам паляціць з Калінінграда ў Маскву, адтуль у Мінск, і ўжо толькі потым на катафалку ў Гродна. На ўсё гэта патрэбныя немалыя сродкі, адны бацькі не змогуць пацягнуць такія выдаткі. І мы — сябры Арцёма — просім дапамогі ў гродзенцаў, якія яго ведалі», — дадаў Яўген.

Нумары Яўгена: +375 25 9295041 Life:), +375 29 8383971 МТС

Каментары16

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць