Эканоміка77

Беларускі бізнэсмен Жукаў прадае кантрольны пакет «Алютэх» нямецкаму канкурэнту

Заснавальнік аднаго з найбуйнейшых прыватных бізнэсаў Беларусі Аляксей Жукаў прадае 75%-ю долю ў «Алютэх» аднаму са сваіх галоўных канкурэнтаў — нямецкай кампаніі Hoermann.

Як высветліў «Ежедневнік», інфармацыя аб прызначаным ўваходжанні найбуйнейшага ў Еўропе вытворцы гаражных і прамысловых варот і перагрузачнай тэхнікі ў капітал «Алютэх» была размешчана на сайце Федэральнага ўпраўлення па пытаннях канкурэнцыі (Bundeswettbewerbsbehoerde) яшчэ ў сярэдзіне ліпеня. На разгляд гэтага ведамства, у прыватнасці, была вынесена здзелка па набыцці групай кампаній Hoermann 75% долі ў зарэгістраванай на Кіпры кампаніі Elutek Investments.

Elutek Investments належаць актывы Групы кампаній «Алютэх», а Аляксей Жукаў з'яўляецца адным з уладальнікаў Elutek Investments. Гэта вынікае з дакументаў, абнародаваных у верасні гэтага года Антыманапольным камітэтам Украіны (АМКУ). Справа ў тым, што для закрыцця здзелкі неабходна адабрэнне рэгулятараў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца бізнэс «Алютэх». У Кіеве групе кампаній «Алютэх» з 2004 года належыць фабрыка па выпуску секцыйных варот «Алютэх-К».

У самой кампаніі «Алютэх» на запыт «Ежедневніка» спачатку заявілі, што «мы чуткі не каментуем». Ніякага каментара не дачакаліся журналісты і пасля накіравання інфармацыі пра пагадненне з архіваў Bundeswettbewerbsbehoerde і АМКУ. Таму падрабязнасцяў угоды па сумах, умовах і іншым пакуль няма.

ГК «Алютэх», якую ў 1996 годзе стварыў авіяцыйны інжынер Аляксей Жукаў, да 2016 года лічылася адным з самых паспяховых прыватных бізнэсаў Беларусі.

Холдынг, у склад якога ўваходзяць тры вытворчыя прадпрыемствы ў Беларусі і па адным заводзе ў Расіі і Украіне, асвоіў выпуск сучасных ралетных сістэм і секцыйных варот і стаў адным з лідараў на рынку СНД. З пачатку 2010-х гадоў кампанія адправілася заваёўваць Еўропу, адкрыўшы спачатку лагістычны склад і дыстрыбуцыйны бізнэс у Чэхіі, а ў 2013 годзе купіўшы аднаго з лідараў рынку ЕС — кампаніі Guenther-Tore Systems.

Адначасова была пачата шматмільённая (больш за 90 млн еўра) праграма па мадэрнізацыі і пашырэнні магутнасцяў, пад рэалізацыю якой Аляксеем Жукавым былі прыцягнутыя рэсурсы Міжнароднай фінансавай карпарацыі (у 2010 годзе — 22 млн еўра і ў 2012 годзе — 25 млн еўра) і «Прыёрбанка» (20 млн еўра). Акрамя таго, кампанія прыцягвала рэсурсы ЕАБР. У 2013 годзе Аляксей Жукаў быў асабіста узнагароджаны прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам ордэнам Айчыны III ступені.

alutech-group.com

Каментары7

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»36

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала28

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць